23 сакавіка а 18-ай гадзіне ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» (Палац Рэспублікі) адбудзецца вернісаж выставы “Абожанае цела” па выніках Міжнародных майстар-класаў іканапісу ў Навіцы (Польшча).
Хрысціанскае мастацтва ў цэнтры свіх інтарэсаў ставіць Уцелаўленне — перадачу ідэі нябачнага Бога не праз рэалістычнае адлюстраванне рачаіснасці, але праз пошук сэнсаў. Як надзейна перадаць прысутнасць Бога пры дамапозе «інструментаў» жывапісу? Ці кадыфікаваная мова іконаграфічнага пасылу ўсё яшчэ з’яўляецца адпаведным сродкам, тобок, зразумелым для сучаснікаў? Ці існуе і дзе існуе мяжа пошукаў іконографа для выразу Ўцелаўлення? Гэта толькі пара пытанняў, на якія шукалі адказу ўдзельнікі ІХ Міжнародных cэмінараў іконапісу ў Навіцах. Працы, якія былі выкананыя падчас плэнэру, выклікаюць асацыяцыі з апісаннем старазапаветнага грэхападзення чалавека і сумневаў (істот, створаных адносна вобразу і падабенства Божага), праводзяць нас праз паказ цела, ахвяры і ўваскрасення Хрыста да праўды (сакрэту) аб’яднання элементу Божага і людзкага.
У гэтым годзе вераснёвы плэнэр сабраў больш за 40 мастакоў з Польшчы, Украіны, Беларусі і, першы раз, з Румыніі. Два тыдні знаходжання на курорце Сарэпты — гэта, з аднаго боку, магчымасць прэзэнтацыі сваёй творчасці ў больш шырокім кантэксце, разам з мастакамі, якія займуюца рэлігійнай тэматыкай; з іншага — вопыт фунцыянавання ў грамадстве, ажыўлённым сілай ўваскрослага Хрыста. Гэта, у дадатак да працы, удзел у штодзённай еўхарыстыі і гутаркі з сябрамі і пастарамі, якая могуць зацягнуцца далёка за поўнач. Мы прадстаўляем шаноўнаму спадарству гэтую выставу і спадзяемся, што разнастайнасць прац, створаных у Навіцах, сведчыць аб жыццяздольнасці сучаснага мастацтва, якое свядома чэрпае з крыніц, агульных для ўсходняй і заходняй культур.
Куратары праекта Катажына Якубоўска, Матэўш Сора
Адрас галерэі: Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі). Тэл.: 327-26-12.