Адкрыццё выставы Андрэя Асташова “Дзявочы Дазор”

16.01.2015 19:00 - 21:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20) Бясплатнае

16 студзеня 2015 года а 17й гадзіне адбудзецца адкрыццё выставы скульптуры і графікі Андрэя Асташова (нар. 1970) ДзявочыДазор.

Сучаснае прачытанне класічнай скульптуры з бронзы, маштабныя фігуры выдатных дзяўчын-ваяўніц, каляровая графіка і незвычайны аўтарскі падыход да разумення жаночай сутнасці ў навакольным свеце – усім гэтым дзеліцца з гледачом вядомы беларускі мастак.

Адначасова з адкрыццём персанальнай выставы аўтар перадае ў дар дзесяць скульптур з серыі “Дзеці”, створанай у 2011 годзе.

Яшчэ адна асаблівасць гэтай выставы ад звыклых музейных экспазіцый – магчымасць дакрануцца да некаторых твораў, адчуць паверхню матэрыялу. З дазволу аўтара і музея яны будуць даступныя наведвальнікам для тактыльнага агляду.

Дарэчы сказаць, Андрэй Асташоў сёння – першы айчынны скульптар, які прадставіў сучаснае мастацтва Беларусі ў прэстыжных залах Дзяржаўнага Рускага музея ў Санкт-Пецярбургу ў 2013 годзе. У тым жа годзе стаў уладальнікам прэміі ў галіне мастацтва “Вера” ў намінацыі “За шырыню задумы і грандыёзнасць увасаблення” па выніках VII Маскоўскага міжнароднага фестывалю мастацтваў “Традыцыі і Сучаснасць”.

У музейнай краме можна набыць каляровы каталог твораў майстра.

 


Вам можа быць цікава

Выстава «Віцебск Генадзя Лебедзева. Графіка ня/зніклага горада» ў Заслаўі

23.07.2026 10:00 - 13.09.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Карнавал весялосці ў Воранаве

22.08.2026 (12:00 - 16:00) Гарадскі парк (летняя эстрада)

Сустрэча з Іллём Давідовічам у Мінску

23.08.2026 (18:00 - 20:00) Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановіча, 7а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ