Адкрыццё выставы “Апошні бас. Вясковая капэла Віктара Прыбышчука”

17.10.2018 19:00 - 19:00 Офіс РМГА "Студэнцкае этнаграфічнае таварыства" (вул. К. Чорнага, 32) Бясплатнае

17 кастрычніка а 19:00 адбудзецца прэзентацыя выставы “Апошні бас. Вясковая капэла Віктара Прыбышчука”. Выстава будзе экспанавацца ў памяшканні РМГА “Студэнцкае этнаграфічнае таварыства” па адрасе г. Мінск, вул. К. Чорнага, 32.

Прыадчыняем – і самі сабе, і шырокай публіцы – завесу таямніцы над традыцыйным удзельнікам смыковых капэляў, беларускай басэтляй. Праўдападобна, калі прафесійныя музыколагі запісвалі ў 90-х гадах мінулага стагоддзя музыкаў з в. Ляхавічы Іванаўскага раёна, яны яшчэ не ведалі, што фіксуюць для нашчадкаў, бадай, апошняе жывое гучанне народнае басэтлі (“басэдля”, “бас”).

Наведнікаў імпрэзы чакае:

  • дэманстрацыя унікальных аўдыязапісаў капэлы з басам, з архіва прафесара Іны Назінай;
  • эксклюзіўны прагляд фрагмента фільму “Старыя вясковыя музыкі” (1988 г.) пра палескую капэлю;
  • выстава фотаздымкаў з сямейных архіваў іванаўскіх музыкаў, куратарскі расповед;
  • прэзентацыя электроннага рэліза Студэнцкага этнагарфічнага таварыства – альбом запісаў іванаўскага скрыпача Віктара Прыбышчука;
  • жывая скрыповая музыка.

Спецыяльны госць – этнограф, збіральнік Мікалай Аляксеевіч Козенка.

 

 

 


Вам можа быць цікава

Вечарына «Łaski. BEZ» у Варшаве

04.09.2026 22:00 - 05.09.2026 00:05 Klub SPATiF (Aleje Ujazdowskie 45)

«Мова Нанова» з Пакрысе у Кракаве

05.09.2026 (16:00 - 18:30) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Спектакль «Несцерка» ў Віцебску

12.09.2026 (18:00 - 20:00) тэатр імя Якуба Коласа (вул. Замкавая, д. 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ