• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Выставы Мінск

Адкрыццё выставы “Фотаздымкі для дакументаў”

Пачатак: 10.07 (19:00)
Канец: 10.07 (23:00)
Галерэя сучаснага мастацтва "Ў"
(Мінск, пр. Незалежнасці, 37а)
Кошт: Уваход вольны
Google

Вітаўтас В. Станёніс
ФОТАЗДЫМКІ ДЛЯ ДАКУМЕНТАЎ

10 ліпеня 2014 года а 19.00 гадзіне адбудзецца адкрыццё фотавыставы прадстаўніка Каўнаўскай школы фатаграфіі Вітаўтаса В. Станёніса “Фотаздымкі для дакументаў”.

1946 год. Пасляваенны час. У акупаванай Літве новая ўлада замяняе пашпарты. У абсталяваным у доме Вазбуцкіса атэлье жыхароў Сейрыяй і ваколіц фатаграфуе фатограф з Алітуса Вітаўтас Станёніс (1917–1966). Да фотаздымкаў патрабаванні невысокія: падыходзіць асвятленне ад вакна, чыстая прасціна для фона. Да палатна садзяцца па двое: муж і жонка, бацька і сын, браты, сёстры, суседзі.
У 1966 г., праз два дзесяцігоддзі пасля таго фатаграфавання, В. Станёніс памёр. На той час яго сыну, таксама Вітаўтасу Станёнісу, было 17 і, як ён сам кажа, у галаве быў вецер. Архівы бацькі ён знайшоў каля 1984-85 гг., калі ўжо меў досвед фатаграфавання, і гэты матэрыял падаўся яму выключна цікавым. Надрукаваныя з бацькавай фотастужкі пашпартныя здымкі першы раз экспанаваліся на выставе ў 1987 г. у Палацы мастацкіх выстаў у Вільнюсе (пазней гэтыя партрэты паказваліся не толькі ў літоўскіх, але і ў замежных выставачных залях, іх выявы друкаваліся ў розных выданнях). Надрукаваныя з негатыва пашпартныя фотаздымкі Вітаўт-малодшы пакінуў некадраванымі, паказваючы і перфарацыю, а экспануюцца яны неразрэзанымі і павялічанымі: такім спосабам выконваецца супрацьлеглае паводзінам бацькі дзеянне і гэтым жэст быццам вяртае першасны выгляд фотаздымкаў, то бок іх рэальнасць, а таксама візуалізуе тое, як у пятым дзесяцігоддзі ў Літве рабіліся пашпартныя фотаздымкі. Погляд перш за ўсё прыцягвае дзіўнае сціснутае знаходжанне двух людзей побач, хоць бачная у кадры пустата сведчыць, што тыя, што сядзелі  маглі б адсунуцца адзін ад аднаго. Яны зблізу выглядаюць так, быццам блізкімі ніколі не былі: ніякага эмацыйнага кантакта з тым, хто сядзіць побач.

Безыменныя твары, якія калісьці павінны былі засведчыць адпаведнасць канкрэтнай асобе, цяпер губляюць сваю тоеснасць і становяцца своеасаблівымі алегорыямі  і метафарамі пасляваеных лёсаў. У кадры няма ніякіх пабочных дэталяў – толькі статычныя партрэты людзей на нейтральным фоне белага палатна. Паколькі няма ніякага сюжэта, ніякай гульні, якую можна было б назіраць у кадры, застаецца толькі вочная стаўка з тым, хто знаходзіцца насупраць. І хоць цікава назіраць, як седзячыя перад камерай апранутыя і прычасаныя, галоўным фактарам робіцца сутыкненне позіркаў таго, хто на здымку, і гледача, а таксама тое, што ў гэты час хаваецца глыбока ўнутры. На гэтых фотаздымках зліваецца візуальнае, антрапалагічнае і гістарычнае поле гледжання і такім чынам актуалізуецца/асучасніваецца мінулае.

Уваход вольны

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”
Пр-т Незалежнасці 37а
+375 17 2863168


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Першая перамога беларусаў
    • Тэст для вандроўнікаў па Беларусі
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Янкам Купалам
    • Цяжкая праца, сціплая ежа, гарэлка: жыццё сялян вачыма Сыракомлі
    • «Эйфарыя пасля пераезду нараджаецца з ілюзіі – у новай краіне ўсё будзе інакш». Псіхолаг пра перажыванне эміграцыі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип