• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Выставы Мінск

Адкрыццё выставы “Гандаль Беларусі на шалях гісторыі”

Пачатак: 11.11 (17:00)
Канец: 11.11 (19:00)
Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
(Мінск, вул. К.Марска, 12)
Google

Выстава “Гандаль Беларусі на шалях гісторыі” ўпершыню ў гісторыі беларускай музейнай справы асвятляе такі звыклы і адначасова маладаследаваны від чалавечай дзейнасці як гандаль.

У экспазіцыі вылучаны чатыры раздзелы, якія адпавядаюць пэўным гістарычным перыядам. Яны адлюстроўваюць вытокі гандлю на старажытнабеларускіх землях, асаблівасці яго развіцця ў часы панавання натуральнай гаспадаркі, уплыў на развіццё гандлю працэсаў фармавання рынкавых капіталістычных адносінаў, поўны кантроль дзяржавы за сістэмай гандлю ў савецкі час.

Асноўная ўвага на выставе нададзена рознічнаму гандлю. Гэта і не дзіўна, бо менавіта з ім на працягу свайго жыцця шматкроць сустракаецца кожны чалавек. Таму развіццё гандлю паказваецца праз яго непасрэдных удзельнікаў: гандляроў і пакупнікоў. Наведнікі выставы змогуць паставіць сябе на іх месца і паспрабаваць адшукаць адказы на шматлікія пытанні. Якія здольнасці, навыкі, рысы характару павінен быў мець гандляр, каб паспяхова займацца сваёй дзейнасцю? Чаго сярод іх было болей: майстэрства, працавітасці ці можа ўмення падманваць? Якія патрэбы і якія патрабаванні былі ў пакупніка розных эпох, што ім рухала пры выбары тавару, як на яго рашэнні ўплывалі мода, стыль, нават грамадская думка пэўнай эпохі? Запатрабаванні пакупнікоў заўсёды ўплывалі на дзейнасць гандляроў, але і тыя ў сваю чаргу імкнуліся ўздзейнічаць на жаданні кліентаў. На сустрэчы гэтых імпульсаў узнікалі тэндэнцыі, мода і стыль кожнай эпохі.

Асаблівасць тэмы выставы ў тым, што практычна любая рэч можа стаць таварам. Гэта прымушала стваральнікаў паказу адбіраць з музейных прадметаў тыя, што найбольш выразна характарызавалі пэўны перыяд. Мастацкія сродкі, ужытыя пры стварэнні выставы, дазволілі прадставіць найбольш адметныя віды гандлю той ці іншай эпохі, стварылі ўнікальныя мастацкія вобразы працаўнікоў гандлю.

Выстава стала плёнам сумеснай працы Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь з Цэнтрам вывучэння гісторыі гандлю кампаніі “Менка”, які ажыццяўляе маштабны навуковы праект – “Гісторыя гандлю ў Беларусі”.
У стварэнні выставы прымалі ўдзел:
— кіраўнік праекта – намеснік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Н.У. Калымага;
навуковыя кансультанты:
— навуковы кіраўнік праекта “Гісторыя гандлю ў Беларусі” прафесар, доктар гістарычных навук З.В. Шыбека;
— кіраўнік Цэнтра вывучэння гісторыі гандлю кампаніі “Менка”, магістр даследавання спадчыны Р.А. Бягун;
— куратар праекта – старшы навуковы супрацоўнік аддзела інфармацыйна-выставачнай работы Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь В.В. Каралёнак-Ягадка;
— аўтар мастацкай канцэпцыі – сябра ГА “Беларускі саюз дызайнераў” Т.А. Голубева;
— рэстаўратар – загадчык аддзела рэстаўрацыі Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь А.А. Хільман.

Адкрыццё выставы – 11 лістапада а 17-й гадзіне
Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
Вул. К.Марска, 12


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    • Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип