Адкрыццё выставы «Горад. Архітэктура. Мы»

28.08.2017 18:00 - 18:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20) Бясплатнае

З 16 жніўня 2017 года па 1 кастрычніка адбудзецца экспанаванне выставы «Горад. Архітэктура. Мы», прымеркаванай да святкавання 950-годдзя Мінска. Экспазіцыю складуць больш за 90 твораў жывапісу, графікі і скульптуры з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, якія перадаюць аблічча горада – старажытнага і сучаснага, даваеннага і пасляваеннага, урачыстага і паўсядзённага, горада плошчаў, праспектаў і спальных раёнаў. Прапанаваная выстава ставіць на сваёй мэце паказаць Мінск шматпланавым як у часе і тэмах, так і ў мастацкіх стылях, наблізіцца да разумення тэмы горада ў беларускім выяўленчым мастацтве, выявіць кола ідэй, матываў і прыёмаў унутры гэтай тэмы, іншымі словамі – асэнсаваць і паказаць пэўны зрэз гарадской іканаграфіі. Выстава дае рэдкую магчымасць убачыць у адзінай выставачнай прасторы працы беларускіх мастакоў розных пакаленняў, мастацкіх традыцый і стылявых арыенціраў, якія былі створаны практычна за 100 гадоў і так па-рознаму адлюстроўвалі сталіцу нашай дзяржавы.

Урачыстае адкрыццё праекта адбудзецца 28 жніўня ў 18.00.

Да адкрыцця выставы прымеркавана прэзентацыя альбома «Горад. Архітэктура. Мы», у які ўвайшло каля 400 твораў жывапісу, графікі і скульптуры. Альбом падрыхтаваны сумесна з выдавецтвам «Мастацкая літаратура».

Куратар выставы Кацярына Ізафатава, загадчык аддзела сучаснага беларускага мастацтва

 


Вам можа быць цікава

Выстава пісанкі «Знакі жыцця» ў Мінску

25.02.2026 18:00 - 21.03.2026 20:00 музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Алесь Бяляцкі ў Празе

17.03.2026 (18:00 - 20:00) Univerzita Karlova, (Celetné 20)

Нямое кіно пад жывую музыку ў Мінску

18.03.2026 (19:00 - 21:00) кінатэатр "Цэнтральны" (пр-т Незалежнасці, 13)

Iva Sativa ў Вільні

21.03.2026 (20:00 - 22:00) Paviljonas (Pylimo gatvė 21B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ