• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Выставы Мінск

Адкрыццё выставы “Максім&Максім”

Пачатак: 06.09 (18:00)
Канец: 06.09 (18:00)
Літаратурны музей Максіма Багдановіча
(Мінск, вул. Багдановіча, 7а)
Google

Што аб’ядноўвае класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча і генія рускай фатаграфіі Максіма Дзмітрыева, акрамя імя?

  • Гэта горад, які даў прытулак абодвум, – Ніжні Ноўгарад, майстэрня “Новая фотография М.Дмитриева” з’явілася ў Ніжнім у 1886 годзе, сям’я Багдановічаў пераехала ў горад на Волзе на 10 год пазней.
  • Гэта талент, які меў кожны з іх: Максім Багдановіч уводзіў новыя формы ў беларускую літаратуру, Максім Дзмітрыеў узняў мастацтва фатаграфіі на якасна новы ўзровень.

Майстэрня М. Дзмітрыева з’яўлялася цэнтрам прыцягнення, зрабіць фатаграфію на памяць прыходзілі вядомыя ніжагародцы і госці горада. Дзякуючы фатографу мы маем унікальныя здымкі к. ХІХ – пач. ХХ стст., на якіх Максім Горкі і яго сям’я, пісьменнік Яўгеній Чырыкаў,  бацька паэта Адам Багдановіч, яго родныя – сёстры, пляменнікі і пляменніцы. Гэтыя фатаграфіі з фондаў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча і  Рускага музея фатаграфіі  будуць прадстаўлены ў межах выставачнага праекта “Максім & Максім”.

Максім Пятровіч Дзмітрыеў, акрамя індывідуальных і групавых партрэтаў, здымаў Ніжні Ноўгарад, рабіў панарамныя здымкі, выязджаў у фотаэкспедыцыі, ствараў серыі з волжскімі краявідамі. Фатограф з’яўляецца аўтарам серыі здымкаў, у цэнтры якіх вялікая руская рака Волга, яе жывапісныя куткі, помнікі прыроды, гісторыі, жыхары паволжскіх гарадоў і вёсак.  Многія са здымкаў былі размешчаны на паштоўках.  Вялікая калекцыя паштовак з атэлье М. Дзмітрыева захоўваецца ў фондах Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, будзе таксама прадстаўлена на выставе.

На жаль, фатаграфій М. Багдановіча, зробленых М. П. Дзмітрыевым, пакуль не выяўлена. Але на выставе можна будзе ўбачыць усе вядомыя на сённяшні момант здымкі паэта, зробленыя на працягу яго жыцця, у розных гарадах і рознымі фатографамі.

Адкрыццё выставы

6 верасня 2018 года а 18-й гадзіне

Літаратурны музей Максіма Багдановіча

г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а

тэл.: (017) 334 07 61, (017) 334 42 69

[email protected]

 


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Штодзённасць паўстанцаў’1863. Смерць, зброя, алкаголь і адсутнасць сну
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Студзеньскае паўстанне: як пачалося і чаму згасла
    • «Гэта фундаментальна»: у Варшаве ствараецца Інстытут беларускай кнігі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип