• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Выставы Мінск

Адкрыццё выставы “Маргіналіі, або нататкі на палях”

Пачатак: 23.08 (17:00)
Канец: 23.08 (17:00)
Нацыянальны мастацкі музей
(Мінск, вул. Леніна, 20)
Google

23 жніўня 2018 года а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё выставы мастака з Полацка Аляксандра Васільевіча Канавалава (нар. 1948) “Маргіналіі, або нататкі на палях”, прымеркаванай да 70-годдзя з дня нараджэння. У экспазіцыі будзе прадстаўлена больш за 40 твораў жывапісу і графікі з калекцыі аўтара, створаных ім за апошнія 20 гадоў. Кароткаметражны фільм “Майстар-клас ад аўтара”, які будзе прадэманстраваны, раскажа пра займальны працэс ператварэння “чыстага ліста” ў закончаны твор. Экспанаванне выставы пройдзе з 24 жніўня па 23 верасня 2018 года.

Яркі, дынамічны майстар з’яўляецца асобай складанай і шматграннай, адчувальнай і ўзнёслай. У сваім імкненні пазнаць і адлюстраваць свет ён, як дэміург, таленавіты чалавек і мастак, які ўжо даўно знайшоў сябе, рэдка бывае задаволены вынікамі ўласнай творчай працы. Назва юбілейнай выставы раскрывае спецыфіку творчасці мастака апошніх дзесяцігоддзяў. Тэрмін “маргіналіі” (у перакладзе з латыні – “які знаходзіцца на краі”) абазначае малюнкі і запісы на палях кніг, рукапісаў, лістоў, што ўтрымліваюць каментарыі, тлумачэнні, меркаванні адносна фрагментаў тэксту ці думкі. У гісторыі беларускага мастацтва Аляксандр Канавалаў пакідае свае мастакоўскія “нататкі”, якія выбіваюцца з агульнага рэчышча.

У сваёй творчасці мастак рухаецца да карціны, якая не столькі “адлюстроўвае”, малюючы знешняе, колькі выказвае ўнутранае. Ён адзначае для сябе, што “мастацтва гэта не проста гульня, гэта тое няўлоўнае падсвядомае, спазнаўшы якое і даверыўшыся яму, можна наблізіцца да ілюзорнай сутнасці светабудовы”. Метад калажу, які выкарыстоўваецца ў якасці галоўнага прынцыпу формаўтварэння, пры ўсім сваім пастаянстве вельмі варыятыўны, і мастак па-майстэрску і свабодна пераадольвае магчымыя моманты аднастайнасці. У яго жывапісных палотнах і графічных аркушах выяўляецца прыцягальная сіла, якая прымушае ўглядацца ў гэтыя складаназлучаныя кампазіцыі, напоўненыя колерам, лініямі і гульнёй фактур. Яго жывапісна-рэчавыя калажы з’яўляюцца фрагментамі рэальнага свету, нясуць тактыльную інфармацыю. Мастак шукае іншы, звышпачуццёвы ўзровень ўспрымання, у якім інтуітыўна, магчыма, і раскрываецца “быццё ў сваёй сапраўднасці ў пазачасавым кантынууме”.

Куратар выставы – Анастасія Карнейка, старшы навуковы супрацоўнік аддзела сучаснага беларускага мастацтва.



« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Гурт NaviBand выпусціў новы сінгл з украінскай спявачкай Tayanna. Паслухайце, як нашы мовы гучаць разам
    • «Нікому няма справы, ці беларусы — нашчадкі паўстанцаў-1863, Каліноўскага, ВКЛ, Вітаўта, Астрожскага»
    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип