Адкрыццё выставы Міхала Анемпадыстава «Колер Беларусі» ў Віцебску

18.04.2017 - 25.04.2017 17:00 - 17:00 Творчым цэнтры VZAP (вул. Кастрычніцкая, 2) Уваход вольны

Мастак і дызайнер Міхал Анемпадыстаў прадставіць сваю выставу «Колер Беларусі» ў Віцебску. На адкрыццё 18 красавіка ў 17.00 у Творчым цэнтры VZAP (вул. Кастрычніцкая, 2) запрашаюць Лятучы ўніверсітэт і грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!».

Выстава «Колер Беларусі» прайшла ў сакавіку ў Мінску, а цяпер візуальную частку свайго вялікага даследвання – аб’екты-носьбіты ўлюбёных колераў беларускай культурнай традыцыі – Міхал Анемпадыстаў прадставіць у Віцебску.

“Я ўзяў сабе за мэту напісаць гісторыю тэмы колераў, і ілюстрацыі, якія прадстаўлены на гэтай выставе, будуць выкарыстаны пры выданні маёй кнігі. Я вырашыў не даваць каментароў да здымкаў, каб пакінуць гледачоў сам-насам з візуальным шэрагам гэтай выставы. Дзеля таго, каб прысутныя маглі звязаць свае адчуванні колераў з тымі ўспамінамі, якія ёсць у кожнага з нас. Адчуць праз колер візуальную сувязь з гэтымі аб’ектамі і рэчамі, з эмацыйным настроем, які я імкнуўся перадаць на гэтых выявах, структурах. Пра кожны з гэтых колераў можна напісаць па цэлым эсэ ці брашуры. З гэтым пагодзіцца кожны, хто хоча зразумець беларускую культурную традыцыю,” – сказаў аўтар у адным з інтэрв’ю з нагоды выставы.

Якія колеры складаюць палітру беларускага асяроддзя? Чые каларыстычныя трэнды мы перанялі, і як пераасэнсавалі? Што такое увогуле “колер” і чаму ён феномен культуры? Якім чынам колеры фармуюць і ўплываюць на нашу самаідэнтычнасць?

Запрашаем шукаць адказы на гэтыя пытанні і спазнаваць разнастайнасць колераў нашай культуры, іх адценняў і прыродных форм разам з аўтарам, мастаком і дызайнерам Міхалам Анемпадыставым. Падчас адкрыцця выставы 18 красавіка аўтар правядзе імправізаваную экскурсію. Творчы цэнтр VZAP (вул. Кастрычніцкая,2), пачатак а 17.00.

Выстава будзе працаваць да 25 красавіка.

Уваход вольны.

Чакаем вас!

Інфалінія:  +375259133876

Міхал Анемпадыстаў – культурны дзеяч, дызайнер, графік, паэт, аўтар тэкстаў і канцэпцыі праекта «Народны Альбом».

Выстава «Колер Беларусі» у Віцебску ладзіцца ў межах Міжнароднага праекта па развіцці культурнай спадчыны CHOICE і грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!»


Вам можа быць цікава

Выстава «Васільковае трымценне» ў Мінску

05.09.2025 11:00 - 10.10.2025 19:00 Нацыянальны мастацкі музей, выставачны корпус (вул. Маркса, 24)

Выстава Уладзіміра Тоўсціка «Мелодыі святочнага горада» ў Мінску

10.09.2025 18:00 - 05.10.2025 18:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

NAVIBAND у Кракаве

27.09.2025 (20:00 - 22:00) Klub Zaścianek (Józefa Rostafińskiego 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ