• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Выставы Мінск

Адкрыццё выставы Монікі Старовіч “Уцелясненне”

Пачатак: 31.05 (18:00)
Канец: 31.05 (18:00)
Галерэя Саюза дызайнераў Беларусі
(Мінск, вул. Брылеўская, 14)
Google

Польскі Інстытут у Мінску і Беларускі Саюз дызайнераў запрашаюць 31 мая 2017 года – 18:00 на выставу графікі і плаката Монікі Старовіч “Уцелясненне” у памяшканні Саюза дызайнераў Беларусі.
(вул. Брылеўская, 14, уваход са двара)

“Уцелясненне”

Канцэпцыя вандроўкі несмяротнай чалавечай душы, што прайшла на сваім шляху праз розныя целы, старая, як сама гісторыя чалавецтва. Гэта значыць, што мы жывем вечна і няспынна праходзім праз новыя жыцці, а нашы душы ўвесь час вучацца і сталеюць. Мы сустракаем нашых ворагаў і каханых, перажываем эмоцыі, узлёты і падзенні. Усё гэта патрэбнае, каб запоўніць кнігу нашай душы ведамі і разуменнем. Мая душа ўжо поўніцца выявамі, словамі, пачуццямі і эмоцыямі. Ці ёсць там яшчэ месца для чагосьці новага?

Найцяжэй заўсёды пісаць пра ўласную творчасць, бо яна, па сутнасці, гаворыць сама за сябе і мы не маем да яе такой дыстанцыі, як да прац іншых людзей. Гэтая выстава толькі частка маіх разважанняў апошняга часу, занатаваных у выглядзе малюнкаў і кантрабандай правезеных у мае плакатныя творы – зробленыя па замове або па патрэбе сэрца. Так напраўду, за сваё жыццё я стварыла мала прац, гераіняй якіх была не жанчына. Я досыць шмат малюю і сукупнасць гэтых мілых працэдур пяшчотна называю “голыя бабы”, нават калі гераіні маіх малюнкаў маюць сукенкі ці прыкрытыя іншым чынам. Хто такія “голыя бабы” насамрэч? Гэта шчырыя, свабодныя і,  па сутнасці сваёй, нявінныя істоты, якія адкрываюць перад намі свае эмоцыі, бо справа не толькі ў прыгожых аголеных целах. Эмацыянальна, а часам і фізічна аголеныя гераіні паўстаюць перад намі ў розных вобразах: яны багіні і паганскія святаркі, лясныя вядзьмаркі і летуценныя каханкі, дамы рэнесансу і сексуальныя джазавыя вакалісткі. Усе яны прадзіраюцца ў маё ўяўленне і прагнуць увекавечання. Яны поўныя той жаночай моцы, якой патрыярхі баяцца спрадвеку. У пэўным сэнсе, яны – частка мяне, некаторыя могуць быць водбліскамі маіх уцелаўленняў, я веру ў гэта, а некаторыя – знакам маёй пашаны, а можа… Можа, гэта толькі маё уяўленне, якое проста загадвае мне захоўваць мае эмоцыі, станы духа і ўвасабляць гэта ў вобразах графічных метафар.

Цяпер прыйшоў час жанчын. Стомленыя дыктатам ваяўнічага фемінізму, многія з нас шукаюць свае карані. Мы звяртаемся да мудрасці жаночай ліні нашых продкаў, вызваляем сваю ўнутраную “голую бабу”,  не саромеючыся свайго багацця і радуючыся духоўнаму развіццю.

Моніка Старовіч


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип