Адкрыццё выставы памяці мастака-кераміста Тамары Кіршчыной

15.02.2017 17:00 - 17:00 Палацы мастацтваў (вул. Казлова, 3) Бясплатнае

15 лютага 2017 года а 17-ай гадзіне ў  Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) адбудзецца адкрыццё выставы памяці мастака-кераміста Тамары Кіршчыной.

Тамара Кіршчына (5 студзеня 1950 – 4 красавіка 2016).

Нарадзілася ў горадзе Калінкавічы Гомельскай вобласці.

1964-1970 – вучоба ў Абрамцаўскім мастацка-прамысловым вучылішчы.

1970-1972 – мастак па кераміцы на Мазырскай фабрыцы мастацкіх вырабаў.

1972-1975 – праца ў Гомельскіх мастацка-вытворчых майстэрнях.

1975-1980 – вучоба на факультэце дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. Педагог – М.Беляев. Дыпломная праца – дэкаратыўная кераміка «Дрэва жыцця» у інтэр’еры Мінскай гасцініцы “Кастрычніцкая”.

1976 – мастацкае афармленне абедзеннай залы Мінскага музычнага вучылішча ім. М.І.Глінкі – тэракотавая кампазіцыя «Прырода Беларусі».

1978-1979 – мастацкае афармленне інтэр’еру Мінскага кафэ «Арбат» (шамот, каляровыя палівы). Генеральнае рашэнне – А.Кішчанкі.

1980 – уступленне ў сябры Саюза мастакоў СССР.

1980-1982 – мастак Мінскага мастацка-вытворчага камбіната.

1982-1986 – удзел у працы над манументальнымі габеленамі і заслонай для Дзяржаўнага акадэмічнага вялікага тэатра оперы і балета БССР (аўтар – А.Кішчанка).

1982-1992 – мастак Барысаўскага камбіната прыкладнога мастацтва, 1982-1986 – галоўны мастак.

1984-1986 – мастацкае афармленне інтэр’ераў Мінскай гасцініцы «Беларусь» (генеральнае рашэнне – А. Кішчанкі).

1986-1997 – творчая праца ў майстэрні Народнага мастака Беларусі А.Кішчанкі, удзел у працы над габеленамі «Мора», «Беларусь, якая ляціць» і «Габелен стагоддзя».

1986 – удзел у працы над манументальным габеленам “Чарнобыль” для залы эканамічнага і сацыяльнага Савета ААН у Нью-Ёрку (аўтар – А.Кішчанка).

1988-1991 – праца над манументальным керамічным пано «Песня пра Радзіму» для Палаца культуры Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода.

1997-2008 – мастак на прадпрыемстве «Керамін».

З 1971 – удзельнік рэспубліканскіх і міжнародных мастацкіх выстаў. Творы Тамары Кіршчыной экспанаваліся ў Расіі, Італіі, Літве, Швейцарыі, Канадзе, Германіі, Ізраілі.

Тэрмін правядзенне выставы: з 15 па 28 лютага 2017 года, штодзень з 11.00 да 19.00, апрача панядзелка. Тэлефоны для даведак: (017) 288 15 49, (017) 290 60 10 – Палац мастацтва  (017) 296 67 84 – Беларускі саюз мастакоў.

З інфармацыяй пра мінулыя, дзейныя і запланаваныя выставы можна азнаёміцца на сайце Беларускага саюза мастакоў www.belartunion.by


Вам можа быць цікава

Выстава «Фарба Лаб. Агонь. Вада» ў Гродне

19.02.2026 09:00 - 18.03.2026 20:00 выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38)

Беларускі стэндап ва Уроцлаве

14.03.2026 (19:00 - 21:00) Pierre Dollé (Wąska 5/LU1)

Квіз "А што ты ведаеш пра БНР?" у Гаазе

21.03.2026 (14:00 - 16:00) Stationsweg 10b (Stationsweg 10b)

«Дай Дарогу!» у Вільні

25.03.2026 (20:30 - 21:30) Alaus Namai (Goštauto 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ