2 кастрычніка 2012 года а 17 гадзіне ў вялікай зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) адбудзецца адкрыццё выстаўкі плаката і графікі Лешка Жэброўскага (Польшча).
Першы раз плакаты Лешка Жэброўскага я адкрыў у 1984 годзе – яны кідаліся ў вочы па ўсім Шчэціне. Можна сказаць, што гэтым знаёмствам я абавязаны майму першаму вялікаму ідалу – майстру сюррэалістычнага плаката – Франку Старавейскаму, бо менавіта тады я арганізаваў у Шчэцінскім замку яго персанальную выставу. Я адчуваў, што Жэброўскі з’яўляецца яго маладзейшым увасабленнем. У той самы год я папрасіў Лешка зрабіць рэкламны плакат для галерэі плаката ў Кракаве, якую я тады адкрываў. Гэта быў першы плакат на яе адрыццё і першы з некалькіх дзясяткаў, якія ў наступныя гады гэты вельмі прыемны чалавек – сябра – зрабіў спецыяльна для мяне. Ён мастак, дызайнер, настаўнік – прафесар, я калекцыянер, выдавец, арганізатар, крытык, а таксамаарт-дылер. Мы заўсёды разумеем адзін аднаго без слоў, на адлегласці, бо штодзённа гэта амаль 600 км, кожны робіць сваё, бо час ляціць вельмі хутка. Аднак ёсць моманты, такія як гэты ў Мінску, калі мы блізка і можам сустрэцца. Сустрэчы вельмі важныя, таксама з публікай, тым больш, што ёсць, чым пахваліцца. На рахунку Лешка каля 400 праектаў плакатаў, не гаворачы пра сотні малюнкаў, ілюстрацый, калажаў. Непасрэднасць і абсалютная свабода з’яўляюцца характэрнай рысай усіх яго прац. Нічым неабмежаваны мастак з неверагоднай энергіяй карыстаецца ўсімі сродкамі выражэння, адначасова захоўваючы свой уласны стыль і каларыт. Быў час, калі ён, абмежаваны паліграфічнымі магчымасцямі, ствараў і сам друкаваў чорна-белыя плакаты, але ўсё роўна былі ў іх усе магчымыя адценні белага і шэрага. Я люблю іх як гэтыя новыя і найноўшыя, якія разам з нашым адраджэннем пераліваюцца ўсімі колерамі вясёлкі і не маюць ўжо тых абмежаванняў, як раней. Многія з іх, тых маладых прац, могуць здавацца няўклюднымі. Але гэта не так, гэта свет вачамі мастака. Просты, немудрагелісты, амаль забаўляльны. Яго плакаты ўжо аб’ехалі ўвесь свет: Кітай і ЗША, Японію і Мексіку, Іран і Марока, Расію і Італію, і я спадзяюся, што спадабаюцца і на Беларусі.
Кшыштаф Дыда, крытык, калекцыянер
Лешэк Жэброўскі скончыў Вышэйшую школу Выяўленчага мастацтва ў Гданьску (цяпер Акадэмія мастацтваў) у майстэрні графічнага дызайну прафесара Ежы Крэховіча. Займаецца малюнкам, жывапісам, мастацкай графікай, сатырычным малюнкам, арганізуе мастацкія акцыі (Адкрытая майстэрня “Паскарэнне”, Фірма Партрэтаў), але больш за ўсё яго ўспрымаюць як аўтара больш за 360 плакатаў на культурныя тэмы. Ён належыць да кірунку партрэтыстаў у польскім плакаце. У малюнках, выкананых тэхнікай аэрографа, ён імкнецца, падобна як Віткевіч, з дапамогай дэфармацыі перадаць псіхіку партрэтаванага (цыклы “Зязюліна гняздо”, Машкароны). Жэброўскі апрацаваў аўтарскую тэхніку друку непасрэдна на афсетнай пліце і адпаведным яе асвятленні. Ён з’яўляецца лаўрэатам многіх узнагарод і адзнак – Галоўная ўзнагарода на Міжнародным Трыенале плаката ў Монс (Бельгія), Бронзавага медаля на Міжнародным біенале плаката ў Варшаве, ІІІ Узнагароды на Міжнародным Біенале тэатральнага плаката ў Жэшаве, ўзнагароды за плакат на 7 Фестывалі рэкламы “GoldenBee” ў Маскве. Адзнакі ў конкурсе Anti-AIDS у Харкаве і ўзнагарода ADDYGoldAwards у Осціне ЗША. Браў удзел у сусветных аглядах плаката – Варшава, Таяма, Ганконг, Лахці, Чыкага, Масква, Трнава, Брно, Форт Колінс, Аснабрук, Монс, і групавых выставах мастацтва плаката ў Будапешце, Берліне, Лондане.
З’яўляецца прафесарам Акадэміі мастацтва ў Шчэціне, а таксама лаўрэатам Мастацкай узнагароды горада, у якім жыве ад нараджэння.
Выстаўка працягнецца па 20 кастрычніка 2012 г.