Адкрытая лятучка з камандай Жывой Бібліятэкі

25.02.2019 19:00 - 19:00 Прэс-клуб (вул. Веры Харужай 3, офіс 601) Удзел вольны

25 лютага а 19:00 запрашаем на Адкрытую лятучку з камандай Жывой Бібліятэкі.

“Жывая Бібліятэка” – гэта незвычайная бібліятэка. Тут замест звыклых нам кніг выступаюць жывыя людзі са сваімі гісторыямі, якія гатовыя адказваць на любыя пытанні чытачоў.

Каманда распачала працу восенню 2014, а летам 2017 зарэгістравалася як Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка”.

Акрамя сустрэч з жывымі кнігамі, каманда ладзіць асветніцкія мерапрыемствы: шчырыя размовы, сацыяльныя гульні. Таксама ініцыятыва вучыць зацікаўленых самім праводзіць “Жывыя Бібліятэкі”, працуе ў рэгіёнах, распачала працу ў сферы даступнасці і інклюзіі.

На сустрэчы вы даведаецеся, як з’явілася ідэя, як зараз працуе каманда, ці лёгка стаць “Жывой Кнігай”.

А таксама чаму карысна супрацоўнічаць з іншымі НКА, навошта даследаваць даступнасць публічных прастораў і яшчэ шмат чаго цікавага.

На лятучцы будуць:

Марына Штрахава, заснавальніца, старшыня Праўлення;

Марыя Лукашук, заснавальніца, дырэктарка ўстановы;

Зміцер Радзіеўскі, сябра Праўлення, каардынатар працы з рэгіёнамі;

Ганна Марзан, сябра Праўлення, каардынатарка “Жывых Бібліятэкаў”;

Меліса Найт, каардынатарка працы з валанцёрамі;

Люба Ланіна і Ксюша Сырамалот, адказныя за сацыяльныя сеткі.

Падзея будзе цікавая тым, хто працуе ў НКА, медыя і ўсім прыхільнікам праекта.

Уваход на лятучку вольны пры ўмове рэгістрацыі на сайце Прэс-клуба. Цісніце чырвоную кнопку і дадавайце падзею ў гугл-каляндар.


Вам можа быць цікава

Лекцыя «Сцягі волі» ў Кракаве

28.03.2026 (19:00 - 21:00) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Дзень Волі ў Н’ю-Ёрку

29.03.2026 (10:00 - 17:00) грамадская зала сабора св. Кірылы Тураўскага (401 Atlantic Avenue)

Майстар-клас па ляльках «Вербніца» ў Гомелі (12+)

05.04.2026 (14:00 - 16:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4А)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ