Творчая сустрэча з тоні лашдэн у Варшаве

23.05.2026 17:00 - 19:00 Букіністка (ul. Smulikowskiego 4 °C) Бясплатнае

У суботу, 23 траўня, у кнігарні «Букіністка» адбудзецца творчая сустрэча з пісьменніцай тоні лашдэн. 


Вас чакае нефармальная размова пра новую кнігу смешнай і страшнай прозы «На углу Незалежнасці». 

Замест звыклай прэзентацыі кнігі са крэсламі, будуць гуляць у «Я ніколі не», даведвацца сакрэты гераінь новай кнігі, задаваць пытанні тоні і адно аднаму. 

Акрамя гэтага, на сустрэчы можна будзе купіць газету «Чарвівы Мінск» і спецыяльную паштоўку ад Лізы Хіхлушкі, якую мастачка намалявала для кнігі. Грошы, сабраныя за паштоўку, пойдуць на аплату корму і лекаў для сабак, якія засталіся без дома ў Мінску. 



Уваход вольны, і можна пакінуць данат. Але памятайце, што месцаў абмежавана. Прыходзьце загадзя. 




Вам можа быць цікава

Выстава Валерыя Шчаснага «Вымярэнне» ў Віцебску

13.05.2026 10:00 - 28.06.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Саша Філіпенка ў Беластоку

15.06.2026 (18:00 - 20:00) Chill Time Club (ul. Św. Rocha 5, 32)

Лекцыя «Знакі часу. Знакі лёсу» на лецішчы Быкава ў Ждановічах

21.06.2026 (14:00 - 16:00) Музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Саша Філіпенка ў Кёльне

25.06.2026 (19:00 - 21:00) Kultur- und Integrationszentrum Phoenix (Dechenstr. 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ