Вечары ў Соф’і Гальшанскай у Гальшанах

23.05.2026 19:00 - 23:40 Гальшанскі замак 10 BYN
У суботу, 23 траўня, у Гальшанах, ля сцен Гальшанскага замка, пройдзе фестываль «Вечары ў Соф’і Гальшанскай».
Праграма такая:

19:00 — урачыстае адкрыццё і інтэрактыўны паказ «Ажыўшыя легенды: ад сярэднявечча да Валовіцкай кадрылі»;

20:00 — ансамбль гітарыстаў «Арабеска» Смаргонскай ДШМ імя Агінскага;

21:00 — народны тэатр танца і песні «Імпульс»;

22:00 — дыскатэка «У стылі 90-х»;

23:00 — відовішчнае вогненнае шоу.

На працягу ўсяго вечара прапануюць вось што:

  • надзіманыя атракцыёны для дзяцей,
  • містычная экскурсія па паўночна-ўсходняй корпусу Гальшанскага замка,
  • тэатр ценяў «Асуджаныя на вечнасць»,
  • выстава-продаж вырабаў майстроў,
  • экскурсіі па Паўночнай вежы Гальшанскага замка і іншае.

Квіткі: 10 рублёў — дарослы, 5 рублёў — дзіцячы, дзецям да 5 гадоў уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Мінску

28.04.2026 10:00 - 05.07.2026 17:00 Viva Kola Art (вул. Дзімітрава, 3)

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Імпрэза «Разгуляўся Юр’еў конь» у Гомелі

23.05.2026 (17:00 - 22:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а)

«Паўгадзіны кардыя» ўжывую ў Варшаве (18+)

26.05.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ