Адкрыццё выставы “Адкрыты свет. Мастацтва пасля пандэміі”

16.06.2021 18:00 - 19:00 Палац мастацтва (вул. Казлова, 3) Бясплатнае

16 чэрвеня (серада) 2021 года ў 18.00 у Рэспубліканскай мастацкай галереі ”Палац мастацтва” адкрываецца выстава “Адкрыты свет. Мастацтва пасля пандэміі” творчага аб’яднання “Арцель”. Праект прадстаўляецца ў рамках праекта “Бязмежнае мастацтва. Беларуская частка сусветнай віртуальнай выставы”.

РЫГОР НЕСЦЕРАЎ, кіраўнік творчага аб’ядання “Арцель”, куратар выставы:

“Сёння свет, чалавек, грамадства раптоўна аказаліся замкнёныя, раздзеленыя з-за каранціна шматлікімі межамі. Разам з разарванымі сувязямі пацярпела эканоміка. Свет збяднеў, і, магчыма, не вельмі хутка акрыяе. Яшчэ горш ізаляцыя сказваецца на псіхічным стане чалавека, на яго душы. Але вось, перашкоды падаюць, дзверы адчыняюцца, прырода і свет асляпляюць нас сваім ззяннем… Мы зноў можам сябраваць і сварыцца, дзяліцца бедамі і радасцямі, любіць і быць любімымі, спачуваць і суперажываць адзін аднаму. І, нарэшце, сустракацца на венісажах…”

Сярод удзельнікаў выставы: Мацвей Басаваў, Уладзімір Ганчарук, Аляксандр Грышкевіч, Валянцін Губараў, Аляксандр Даманаў, Аляксандр Забаўчык, Наталля Іванова, Рыгор Іваноў, Васіль Касцючэнка, Зоя Літвінава, Зоя Луцэвіч, Сяргей Малішэўскі, Аляксандр Некрашэвіч, Аляксей Несцераў, Рыгор Несцераў, Сяргей Пісарэнка, Сяргей Рымашэўскі, Аня Сілівончык, Алеся Скарабагатая, Алена Шлегель, Аляксандр Шыбнеў.

Выстава працуе па 4 ліпеня 2021 года.

Адрас: г. Мінск, вул. Казлова, 3, “Палац мастацтва”.

Час працы: аўторакт – нядзеля з 11:00 да 19:00. Панядзелак – выхадны дзень.

Тэлефоны для даведак: +375 (17) 288 15 49;+375 (29) 264 68 48 (МТС).

З інфармацыяй пра мінулыя і будучыя выставы можна азнаёміцца на сайтах Беларускага саюза мастакоў: www.belartunion.by, Палаца мастацтва: http://artpalace.by/ На нашай старонцы ў Facebook: https://facebook/com/mastatstva


Вам можа быць цікава

Выстава Васіля Сумарава «Мой дом» у Мінску

06.03.2026 18:00 - 18.04.2026 19:00 галерэя "Viva Kola Art" (вул. Дзімітрава, 3,)

Фотавыстава "Фактуры" ў Брэсце

10.03.2026 10:00 - 07.04.2026 18:00 Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В)

Лекцыя «Міхаіл Лісоўскі. Да 95-годдзя з дня нараджэння» ў Мінску

26.03.2026 (18:00 - 20:00) Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, трэцяя зала беларускага мастацтва XX–XXI ст.) (вул. Леніна, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ