Адкрыццё выставы Алеся Пушкіна ў Варшаве

24.03.2024 12:00 - 14:00 Беларуская прастора «Робім разам» (pl. Konstytucji, 6) Бясплатнае

24 сакавіка адкрыецца выстава беларускага мастака і палітвязня Алеся Пушкіна.

Алесь Пушкін трагічна загінуў у СІЗА ў мінулым годзе.

Выстава прысвечана Дню Волі ў Беларусі.

На выставе будуць прадстаўленыя карціны з прыватных калекцый польскіх мастакоў, якія асабіста сябравалі з Алесям Пушкіным. Усяго на выставе плануем выставіць 13-14 карцінаў.

Дата: 24 сакавіка

Час: 12:00

Месца: Беларуская прастора «Робім разам», pl. Konstytucji, 6, Варшава

Вы можаце дапамагчы ў арганізацыі выставы фінансава. 

Прастора для выставы патрабуе адмысловае абсталявання, каб размясціць карціны (прафесійнае асвятленне і абсталяванне для мацавання карцін), належную ахову будынка на час правядзення выставы і рэкламную кампанію, што ўключае візуальныя сродкі інфармацыі (плакаты, расцяжкі, улёткі)

Прастора «Робім разам» звяртаецца па фінансавую дапамогу і са свайго боку гарантуе фінансавую празрыстасць і справаздачу за сабраныя ахвяраванні. Імёны спонсараў могуць быць агучаны афіцыйна. 

Плануемыя выдаткі:

1) Асвятленне і мантаж 2400 злотых

2) Мацаванне і мантаж 2040 злотых

3) Страхоўка 800 злотых

4) Рэклама 1600 злотых

5) Мікрафон 800 злотых

6) Узнагароджанне дваім менеджарам, якія апякуюцца падрыхтоўкай і правядзеннем выставы 3 месяцаў - разам 3840 злотых

7) Камунальныя выдаткі па ўтрыманні памяшкання 9800 злотых

У выніку гэта: 21 280 злотых

Кантакты: +48 573 202 950

Поштаrobim.razam.by@gmail.com



Вам можа быць цікава

Размовы пра палітыку на траіх у Вільні

11.03.2026 (16:00 - 18:00) Замак (Naujoji Riovoniu, 10)

Выстава Іны Дзянішчык "Колератэрапія" ў Мінску

11.03.2026 18:00 - 18.03.2026 19:00 Мастацкая галерэя БЕЛАРТ (вул. К. Маркса, 4)

Канцэрт-спектакль "Марк Шагал. Сусвет кахання" ў Мінску

11.03.2026 (19:00 - 20:00) арт-прастора "Рэха" (пр-т Незалежнасці, 95 к. 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ