У Рэспубліканскай мастацкай галерэі “Палац мастацва” 16 чэрвеня (серада) 2021 года ў 18.00 адбудзецца адкрыццё выставы “Мы – разам. Памяці Сяргея Малішэўскага (1956 – 2020)” творчага аб’днання “Арцель”.
Калі хто-небудзь ці што-небудзь з’явілася ў нашым жыцці, то гэта назаўсёды застаецца з намі не толькі ў нашай памяці, але і ў гісторыі...
Сяргей Малішэўскі нарадзіўся ў 1956 годзе ў сям’і вядомага мастака і педагога Альгерда Малішэўскага, творчасць якога была знакавай з’явай для нацыянальнага выяўленчага мастацтва ХХ стагоддзя, акумулявала лепшыя набыткі беларускага мастацтва 1960-1970-х гадоў і еўрапейскіх мастацкіх накірункаў.
Падобна на тое, што год нараджэння пакідае найглыбейшы след у душы чалавека на ўсё яго жыццё...
…
У гэтым (1956) годзе, у шэрых закасцянелых буднях міжнароднай супольнасці ярка выяўляецца жаданне іншага, новага жыцця.
У СССР, у Маскве, паказваюць выставу Пікаса...
Аглушальна гучыць джаз Алега Лундстрэма...
Дудзінцаў гаворыць у сваім рамане, што “Не хлебам адзіным жывы чалавек”...
У “Карнавальнай ночы”, на фоне гіганцкага будзільніка, Э. Разанаў хоча “ашаламіць... вар'’яцкім рытмам”...
У Лондане “трыумф балета Уланавай”...
У ЗША “разбітае пакаленне” (Керуака) імікнецца да іншага жыцця...
Там жа з’яўляецца Элвіс Прэслі”кароль рок-н-ролу” і мюзікл Ф. Лоў “Мая цудоўная лэдзі”...
Поспех у Канах “Усмешак летняй ночы”, камедыі Бергмана ...
У Іва Мантана ў гэты час “Сонцам поўная галава”...
К. Попер заяўляе – “...Стогны песімістаў некалькі надакучылі”...
Юнг ў гэтым жа годзе кажа: “Трызненне і галюцынацыі, як правіла, утрымліваюць некаторае разумнае зерне”...
…
Гэта чароўны час ніколі не паўторыцца, але яго энергія і імпульс далі Сяргею Малішэўскаму магутны зарад, шмат у чым абумовіўшы яго творчасць, унутраны імпульс работ, іх нястрыманую экспрэсію і моцную энергетыку.
Яго смерць супала з пачаткам сусветнага шэсця каранавіруса, які загубіў многія жыцці і парушыў звыклае жыццё грамадства.
Але жыццё чалавечае працягваецца, пастаянна зменьваючы, набываючы ў сваім руху новыя формы і новыя фарбы ...
Заўтрашні дзень не магчымы без мінулага, што працягвае свае вечнае жыццё ў дасягненнях будучыні...
У выставе будуць прадстаўлены работы мастакоў:
Сяргея Малішэўскага, Мацвея Басава, Уладзіміра Ганчарука, Валянціна Губарава, Аляксандра Забаўчыка, Наталлі Іванова, Рыгора Іванова, Васіля Касцючэнкі, Аляксея Несцерава, Рыгора Несцерава, Сяргея Пісарэнкі, Сяргея Рымашэўскага, Алены Шлегель, Аляксандра Шыбнёва.
Выстава працуе па 4 ліпеня 2021 года.
Адрас: г. Мінск, вул. Казлова, 3, “Палац мастацтва”.
Час працы: аўторакт – нядзеля з 11:00 да 19:00. Панядзелак – выхадны дзень.
Тэлефоны для даведак: +375 (17) 288 15 49; +375 (29) 264 68 48 (МТС).
З інфармацыяй пра мінулыя і будучыя выставы можна азнаёміцца на сайтах Беларускага саюза мастакоў: www.belartunion.by, Палаца мастацтва: http://artpalace.by/ На нашай старонцы ў Facebook: https://facebook/com/mastatstva