Адкрыты Кубак Хмяля ў Віцебску

21.06.2014 - 22.06.2014 12:00 - 20:00 Парк Люднікава Бясплатнае

Ужо трэці раз запар, на Віцебскай зямлі, у пойме ракі Віцьбы, дзе не так даўно быў створаны парк для баўлення часу гараджан і гасцей горада , аматарскім футбольным клубам “Хмель” будзе праводзіцца Адкрыты Кубак Хмяля 2014. Стварыўшы аматарскі футбольны клуб Хмель усяго 5 год таму назад, арганізатары і ня ведалі, што з цягам часу створаць першы і да цяперашняга часу апошні Адкрыты (у турніры прымаюць удзел каманды ня толькі з Беларусі) Турнір па футболе сярод каманд аматараў на адкрытым паветры.

• Што такое Адкрыты Кубак Хмеля?

Свята футбола, пазітыву, добрага настрою і сустрэча старых і новых сяброў. Штогадовы турнір сярод аматарскіх каманд па міні-футболе.

• Дзе і калі праходзіць турнір?

У Віцебску, у парку Люднікава, у маляўнічым месцы на беразе ракі Віцьбы, на штучным газоне, у выходныя 21-22 чэрвеня 2014 года.

• Які фармат турніру?

Запрошаныя каманды (10 каманд) дзеляцца на 2 групы і гуляюць кругавыя матчы, дзве лепшыя каманды з кожнай групы выходзяць у паўфінал, пасля матч за трэцяе месца і фінал. На поле 5 гульцоў, 2 тайма па 12 хвілін.

• Чаму Вы павінны наведаць турнір Хмеля 2014?

Акрамя футбола Вас чакае:

  • Выдатная музыка ад арганізатараў і лепшых ды-джэяў горада: DJ Traffaret, DJ Berushi, DJ Screamer і інш;
  • Прызы і падарункі ад партнёраў турніру для ўдзельнікаў і заўзятараў;
  • пенныя халодныя напоі;
  • сакавіты свежы шашлык;
  • і, вядома ж, ФУТБОЛ!

Вам можа быць цікава

Выстава «Зорка Венера ўзышла над зямлёю...» у Мінску

12.06.2025 18:00 - 01.08.2025 19:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Выстава «FARBA Lab. 1 элемент. Вада» ў Мінску

05.07.2025 11:00 - 24.08.2025 20:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Фестываль абуджаных TUTAKA пад Беластокам

10.07.2025 13:00 - 13.07.2025 23:00 Паляна Барык (каля вёскі Гарадок на Падляшшы)

Беларуская сустрэча ў Алясніцы

19.07.2025 (14:15 - 20:00) пад базылікай Св. Яна Апостала (Łużycka 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ