Адкрыты Турнір па футбольным фрыстайле “Вежа”

05.07.2014 12:00 - 16:00 Парк Пераможцаў (вул. Калініна) Бясплатнае

5 ліпеня ў Парку Пераможцаў (вул. Калініна) у Віцебку пройдзе Адкрыты Турнір па футбольным фрыстайле “ВЕЖА”

Час: 12:00 – 16:00

Акрамя спаборніцтваў лепшых футбольных фрыстайлераў Беларусі вас чакаюць:
– шматлікія конкурсы і міні-турніры
– настольны футбол, падарункі ад партнёраў, жывая музыка і шмат іншых сюрпрызаў

Запрашаем усіх гараджан на спартовае свята!

Футбольны фрыстайл (па-ангельску freestyle football) – від спорту, сутнасць якога заключаецца ў выкананні розных трукаў з футбольным мячом пры дапамозе розных частак цела.

Фрыстайл – гэта спартовае шоў, якое дэманструе мяжу чалавечых магчымасцяў валодання футбольным мячом!

Абавязковая рэгістрацыя для ўдзельнікаў!
Даслаць на viezhaviciebsk@tut.by
1. Імя, прозвішча
2. Нікнейм
3. Горад, ядкуль вы
4. Кантактныя звесткі: тэлефон, акаўнты ў сацсетках і г.д.
5. Спасылка на відэа з вамі.

Галоўны партнёр турніра СААТ “Белвест”
Партнёры турніра:
vitebsk4.me budzma.by tut.by gorodvitebsk.by  Vitebsk.biz  provitebsk.by  ТК СКИФ

ГВФСК “Віцебск”
Аддзел адукацыі, спорту і турзыму Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта
Аддзел ідэалогічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта


Вам можа быць цікава

Радаўніца ў Вільні

18.04.2026 10:30 - 21.04.2026 14:00 ------------

Майстар-клас па набіванцы ў Полацку

18.04.2026 (13:00 - 15:00) Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я (вул. Войкава, 1)

Анлайн-канцэрт Irdorath

23.04.2026 (20:00 - 22:00) Анлайн

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ