Сустрэча з Алесем Емяльянавым-Шыловічам у Мінску (18+)

09.04.2026 19:00 - 21:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13) 8 BYN
У чацвер, 9 красавіка, у музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца сустрэча з паэтам і перакладчыкам Алесем Емяльянавым-Шыловічам.

Спадар Алесь піша вершы: яго паэтычны зборнік мае летуценную назву «Парасонечнасць». А таксама перастварае па-беларуску паэзію і прозу іншых аўтараў.

На сустрэчы пойдзе гаворка пра адну з нядаўніх перакладных прац пісьменніка — кнігу «Кар’ера Мікадзіма Дызмы». Гэты твор — махлярскі раман 1932 года пісьменніка, ураджэнца Беларусі, Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча.

Дзеянне адбываецца ў Польшчы часоў Юзафа Пілсудскага: сталічнай Варшаве і маёнтку заможнага землеўласніка Кабарова пад Гродна.

Галоўны герой — правінцыял, чалавек без адукацыі, выхавання, прынцыпаў і асаблівых здольнасцей, гультай, прайдзісвет — воляю камбінацый становіцца старшынёй Нацыянальнага Збожжавага Банку.

Дзякуючы свайму метаду — меней гаварыць і болей падслухоўваць — Дызма выдае чужыя думкі за свае і робіцца сваім сярод арыстакратыі, атрымлівае ўласныя грошы, каханне жанчын і ўсеагульную любоў як уладальнік «моцнай рукі».

Пра перастварэнне вобразаў амаль стогадовай адлегласці, філіграннасць сюжэту і тонкае перакладчыцкае майстэрства, якое немагчыма бяз творчай інтуіцыі і ўласнага пачуцця тэксту і пагавораць з Алесем Емяльянавым-Шыловічам.

Рыхтуйце закавырыстыя пытанні і завітвайце!

Уваход — 8 рублёў.



Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Зміцер Бартосік у Браціславе

19.04.2026 (18:00 - 20:00) Goblins Pub (Michalská 12)

«Belarus Outside Sound System: Echoes of Chornobyl» у Варшаве

24.04.2026 23:30 - 25.04.2026 05:00 Klub Mechanik (ul. Narbutta 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ