Адкрыты запіс падкасту «Вясна прыйдзе» ў Вільні

21.05.2024 17:00 - 18:30 Беларускі дом у Вільні (Vilniaus, 20) Бясплатнае





У аўторак, 21 траўня, у Цэнтры беларускай супольнасці і культуры — адкрыты запіс падкасту «Вясна прыйдзе» да Дня палітвязняў.






Дата: 21 траўня

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца: Беларускі дом у Вільні, Vilniaus, 20, Вільня 


Імпрэза мае на мэце дапамагчы палітвязням захаваць сваё здароўе і разам з прафесійнымі медыкамі і юрыстамі, а таксама з людзьмі, якія прайшлі праз беларускія турмы, знайсці адказы на пытанні: 

Як сабе дапамагчы, калі за кратамі баліць зуб, жывот, бок, галава ці сэрца? 

Якія народныя сродкі выкарыстоўваюць палітзняволеныя? 

Што кажа беларускае заканадаўства пра медыцынскую дапамогу за кратамі? 

Як дапамагчы палітзняволеным сваякам, калі ў іх абвастрыліся псіхічныя праблемы і псіхалагічныя разлады ў зняволенні? 


Мадэратарка сустрэчы — Кацярына Пытлева. 



Уваход вольны.





Вам можа быць цікава

Выстава Міхаіла Ляўковіча «Пачуццё прыналежнасці» ў Мінску

27.08.2026 18:00 - 18.10.2026 17:00 арт-гасцёўня «Высокае месца» (вул. Герцэна, 2а)

Воля Шніп і «Nocne Ptaki» ў Лодзі

18.09.2026 (19:00 - 21:00) (ul Rewolucji 1905r 10)

Спектакль «Мастак. Вяртанне ў Віцебск» у Віцебску

26.09.2026 (17:00 - 19:00) тэатр «Лялька» (вул. Пушкіна, 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ