«Адкуль пачынаўся беларускі тэатр». Літаратурны сняданак з Ганнай Севярынец у Мінску

26.02.2022 10:00 - 12:00 бізнэс-цэнтр «Тэрмінал» (вул. В. Харужай, 25 к. 3) Бясплатнае

Клуб інтэлектуальнага адпачынку «Факультатыў» запрашае на літаратурны сняданак з Ганнай Севярынец, прысвечаны гэтым разам беларускаму тэатру.



Дата: 26 лютага

Час: 10.00

Месца: бізнэс-цэнтр «Тэрмінал», вул. В. Харужай, 25 к. 3, Мінск

Захапляльная гісторыя беларускага тэатра — сама па сабе і драма, і трагедыя, і камедыя. Як і адкуль узяліся на Беларусі акторы і рэжысёры, чым і як зараблялі на пражыццё, дзе ў Менску можна было сустрэць сапраўдную зорку сусветнай сцэны і пры чым тут прыгажуні ў бігудзі — пра гэта і не толькі пра гэта пойдзе гаворка на літаратурным сняданку.

Каб падрыхтавацца да яго, ўдзельнікам прапануецца прынемці праграмку аднаго з беларускіх спектакляў, наведанных апошнім часам, і распавесці пра свой крытычны досвед.

Вядучая сустрэчы — Ганна Севярынец, педагог, літаратуразнаўца, пісьменніца, аўтарка кніг «Дзень святога Патрыка», «Гасцiнiца Бельгiя» і інш.


Вам можа быць цікава

Выстава Міхаіла Ляўковіча «Пачуццё прыналежнасці» ў Мінску

27.08.2026 18:00 - 18.10.2026 17:00 арт-гасцёўня «Высокае месца» (вул. Герцэна, 2а)

Выстава «Прагулкі па Мінску: замалёўкі і ўспаміны» ў Мінску

04.09.2026 12:00 - 13.09.2026 20:00 галерэя «Арцель» (Незалежнасці 58/1-6)

Арт-маркет у Варшаве

12.09.2026 (10:00 - 18:00) Sala Cosmo (Sokołowska 9/U13)

ZOO fest ў Мінску

12.09.2026 12:00 - 13.09.2026 20:00 стадыён «Дынама» (вул. Кірава, д. 8/6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ