“Адлюстраванні – Отражения”

25.02.2015 16:00 - 22:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча 7А) Бясплатнае

Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае ўсіх аматараў творчасці паэта азнаёміцца з вынікамі дзіцячага конкурса малюнкаў “Адлюстраванні – Отражения” і наведаць выстаўку-прэзентацыю лепшых мастацкіх работ удзельнікаў праекта.

Папулярызацыя творчасці беларускага класіка Максіма Багдановіча, жыццё і дзейнасць якога цесна звязаны з Яраслаўлем, з’яўлялася асноўнай падставай для арганізацыі і правядзення міжнароднага конкурса дзіцячых малюнкаў “Адлюстраванні – Отражения”, прысвечанага зборніку  вершаў Максіма Багдановіча “Вянок”. Адметнасць праекта ў тым, што праводзіўся ён сумесна з Мемарыяльным домам-музеем Максіма Багдановіча ў Яраслаўлі, а бралі ўдзел у конкурсе маленькія грамадзяне Беларусі і Расіі.

Мерапрыемства завершыцца літаратурна-музычнай імпрэзай “Усе мы разам ляцім да зор”, прымеркаванай да 100-годдзя напісання Максімам Багдановічам верша “Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы”, які з’яўляецца адным з самых яскравых у позняй лірыцы Максіма Багдановіча.

Паэзія Максіма Багдановіча ў гэты вечар будзе гучаць разам з творамі вядомых мастакоў слова. У імпрэзе бяруць удзел: Аляксей Галіч, Тоня Вярцінская, Уладзімір Дрындрожык і інш.

Прэзентацыя дзіцячых малюнкаў і літаратурна-музычная імпрэза  адбудуцца 25 лютага 2015 года ў 16.00.

Адрас: Літаратурны музей Максіма Багдановіча, вул. Максіма Багдановіча, 7а.

Тэлефон для даведак: 8(017) 334 07 61


Вам можа быць цікава

Выстава "НейраБеларусь" у Брэсце

21.10.2025 11:00 - 30.11.2025 19:00 Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В)

"Кашлаты Вох" і "Вішнёвы торт" ва Уроцлаве

31.10.2025 (20:00 - 23:00) паведамяць гледачам асабіста

Palina ў Познані

06.11.2025 (21:00 - 23:00) MY pod sceną (27 Grudnia 8/10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ