Адукацыя ў эпоху робатаў: панэльная дыскусія

08.06.2016 19:00 - 21:00 Бізнес-клуб Imaguru (вул. Фабрыцыюса 4) Бясплатнае

8 чэрвеня, серада

19:00-21:00

Бізнес-клуб Imaguru

Уваход вольны (патрэбная рэгістрацыя)

Фармальная адукацыя, якая не паспявае за сучаснасцю, – не толькі беларуская праблема. Як мусіць выглядаць адукацыя ў эпоху “Вікіпедыі” ды робатаў? Што змянілася за апошнія 20 год і чаму вучыцца сёння трэба інакш? Як нам гэта зрабіць у Беларусі?

Анлайн-часопіс “Ідэя” запрашае на панэльную дыскусію, на якой прафесіяналы-практыкі распавядуць: ці можна рабіць у Беларусі адукацыю будучыні ды з чаго можна пачаць ужо сёння?

Спікеры:

Чаму дзеці мусяць умець праграмаваць – Антон Сідараў, трэнер курсаў праграмавання для дзяцей Imaguru.

Антон навучае дзяцей ды падлеткаў мове праграмавання Scratch, якую распрацавалі ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце, а таксама праз сусветна вядомую гульню Minecraft. Ён распавядзе, чаму дзецям трэба вучыцца кадаваць і як гэта дапаможа ім стаць будучымі Біламі Гейтсамі ды Іланамі Маскамі.

Як пераасэнсаваць адукацыю? – Вольга Паддубная, адукатарка, сябра пулу трэнераў Рады Еўропы.

Чаму сёння дзецям так нецікавая школа, а дарослыя не разумеюць, дзеля чаго яны губляюць сваё жыццё на чарговай лекцыі ці семінары? Што з гэтым усім рабіць ды дзе хаваецца новая надзея, пра гэта раскажа Вольга.

Што трэба ведаць, каб разумець сучасны свет лепш за іншых – Аляксей Братачкін, кіраўнік канцэнтрацыі “Публічная гісторыя” ECLAB.

Аляксей распавядзе, чаму навука ў European College of Liberal Arts in Belarus дапамагае зразумець сучаснае грамадства значна лепей, чым лекцыі ў звычайным універсітэце, і як гэтыя веды выкарыстоўваць у паўсядзённым жыцці.

Госці запрашаюцца рыхтаваць пытанні да выступоўцаў.

Уваход вольны пасля папярэдняй рэгістрацыі (колькасць месцаў абмежаваная!) –  http://goo.gl/forms/mXXCajP3mjPu3IRa2

Група ў “Фэйсбуку” –

https://www.facebook.com/events/630236807132631

Група ва “УКантакце” –
https://vk.com/event122053629

Анлайн-часопіс Ідэя прысвечаны міжнароднай палітыцы і эканоміцы. Часопіс імкнецца паказаць беларусам найлепшыя эканамічныя і сацыяльныя практыкі замежжа, а таксама магчымасці Беларусі ў свеце. Мы ладзім адкрытыя лекцыі з адметнымі беларускімі бізнесоўцамі, а таксама прадстаўнікамі акадэмічных інстытутаў і міжнародных арганізацыяў.


Вам можа быць цікава

Выстава Валянціны Ляховіч «Цягнік часу» у Віцебску

13.08.2025 17:00 - 28.09.2025 18:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Выстава «Арт-Беларусь: скрозь прастору і час» у Гродне

22.08.2025 18:00 - 21.09.2025 20:00 гарадзенская выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38)

«Ляпіс Трубяцкі» ў Варшаве

19.09.2025 (20:00 - 22:00) Proxima (Żwirki i Wigury 99A)

Ідрак Мірзалізадэ ў Таліне

25.09.2025 (19:00 - 21:00) Uus Laine (Vana-Kalamaja 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ