Агінскі “Спеўны сход”

09.12.2015 19:00 - 20:00 прастора “Хто такі Джон Голт?” (вул. Шорная, 20) Бясплатнае

9 снежня адбудзецца “Агінскі “Спеўны сход”, дзе кожны прыхільнік творчасці нашага славутага кампазітара зможа праспяваць яго рамансы.

“Такім чынам, супольна, творы Міхала Клеафаса Агінскага раней ніколі не гучалі, – распавядае мастацкі кіраўнік “Спеўнага схода” Сяргей Доўгушаў. – Спадзяюся, мерапрыемства дапаможа лепш зразумець творчасць нашага суайчынніка, не толькі далучыцца да яго музыкі, але і адчуць саму эпоху рамантызма”.

У 2014 г. “Спеўны сход” ужо звяртаўся да беларускай прафесійнай музыкі: удзельнікі мерапрыемства выконвалі канты часоў ВКЛ. Тады гучала музыка з “Полацкага” і “Аршанскага” сшыткаў”, рукапіса “Куранты”. Цяпер жа, у гонар 250-годдзя з дня нараджэння М. Кл. Агінскага, “спеўнасходаўцы” звяртаюцца да іншай гістарычнай эпохі.

Галоўны госць “Спеўнага схода” – музыказнаўца Светлена Немагай, аўтар кнігі пра жыццё і творчасць Агінскага. У якасці спецыяльнага госця запрошаны  ансамбль салістаў “Вытокі”.

Далучайцеся ў сацыяльных сетках: facebook.com, vk.com.

“Спеўны сход” пройдзе 9 снежня ў прасторы “Хто такі Джон Голт?”.

Адрас: Мінск, вул. Шорная, 20, цокальны паверх.

Пачатак а 19.00.

Уваходсвабодны.

“Спеўны сход” увесну 2014 года распачалі Сяргей Доўгушаў і Аляксей Чубат. Праект спрыяе адраджэнню культуры супольных спеваў, яднае людзей, дапамагае захоўваць нематэрыяльную культурную спадчыну Беларусі.


Вам можа быць цікава

Выстава «Чарнобыль — быль...» у Полацку

31.03.2026 11:00 - 03.05.2026 19:00 Музей беларускага кнігадрукавання (вул. Ніжне-Пакроўская, 22)

Выстава Дзмітрыя Сянько «Кітайскі дыярыуш» у Віцебску

02.04.2026 16:00 - 10.05.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Сустрэча «Скрозь прызму часоў (касцюм: мінулае і сучаснасць)» ў Брэсце

11.04.2026 (12:00 - 14:00) гарадская бібліятэка імя Пушкіна (б-р Шаўчэнкі, 3)

«Irdorath» у Познані (6+)

25.04.2026 (19:30 - 21:30) Klub 2progi (Aleja Niepodległości 36)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ