Акцёр Аляксандр Ждановіч і хор «Пілігрымы» запрашаюць у «Каляднае падарожжа»

11.01.2022 18:30 - 18:30 Духоўна-асветніцкі цэнтр дабрачыннага фонду імя Еўфрасінні Полацкай (вул. Кісялёва, 38) Бясплатнае

Паэтычна-музычная імпрэза, прымеркаваная да Раства, адбудзецца ў Духоўна-асветніцкім цэнтры дабрачыннага фонду імя Еўфрасінні Полацкай.



Дата: 11 студзеня

Час: 18:30

Месца: вул. Кісялёва, 38, Мінск

У праграме калядныя песні хору «Пілігрымы», а таксама вершы і проза ў выкананні паэткі Алены Міхаленка і акцёра Аляксандра Ждановіча, аўтара «Казак з Маляванычам».

Хор «Пілігрымы», які аб’яднаў дзяцей і дарослых, з 2021 года існуе пры мінскім храме ў гонар святой роўнаапостальнай княгіні Вольгі. У яго рэпертуары — богаслужбовыя спевы, фальклорныя песні і творы сучасных аўтараў. Кіраўнік хору — Любоў Шпакоўская.

Уваход па запрашальных за ахвяраванні (ад 10 рублёў загаддзя на рахунак Фонду Еўфрасінні Полацкай альбо наяўнымі).

Запіс праз гугл-форму.

Даведкі па тэл. +375 29 682 83 42 (Алена), +375 29 275 85 82 (Любоў).


Вам можа быць цікава

Выстава «Віцебск Генадзя Лебедзева. Графіка ня/зніклага горада» ў Заслаўі

23.07.2026 10:00 - 13.09.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Баль у Гомелі

15.08.2026 (16:00 - 20:00) набярэжная р. Сож (пляцоўка каля Лебядзінай сажалкі)

Лекцыя пра Ігната Дамейку ў Мінску

26.08.2026 (19:00 - 21:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ