Алесь Камоцкі – “Канцэрт для сяброў”

25.02.2013 19:00 - 21:00 РТБД Бясплатнае

Канцэрт беларускага музыканта і кампазітара Алеся Камоцкага адбудзецца 25 лютага на сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.

20130130-183302-266

Алесь Камоцкі – сталы і мудры рамантык, аўтар і выканаўца песень, якія можна лічыць і бардаўскімі, і босса-новай, і папулярнай музыкай для дарослых. Носьбіт сваіх уласных, вельмі важных для сучаснага слухача беларускіх традыцый, мяккі і зразумелы, з пранікнёным голасам, пяючым нетаропкія, душэўныя, чыстыя гісторыі. Дыскаграфія Алеся Камоцкага налічвае ўжо 12 альбомаў, якія маюць свайго аматара, свайго слухача. Першы з іх выйшаў яшчэ у 1986 годзе, а самы новы – “Час”, запісаны летам 2012 года, разам з ужо знаёмымі слухачам песьнямі Алеся прадстаўлены у концертнай праграме “Канцэрт для сяброў”.

Выдатныя музыкі на сцэне (Таццяна Беразоўская – перкусія, Аляксандр Віслаўскі – клавішныя, вакал, перкусія, Алена Віслаўская – скрыпка, Алег Змушка – гітара, Анатоль Лабанок – кантрабас) ствараюць сапраўднае сьвята прыгожай музыкі. Асаблівы настрой блізкасьці і ўтульнасьці, сапраўдная паэзія – сучасная, але вельмі блізкая і зразумелая, з тонкім пачуцьцём гумару, і вельмі родная для любога беларускага слухача – гэта менавіта тое, што чакае вас на канцэртах Алеся Камоцкага.

  • Пачатак у 19:00.
  • Працяг- 1г.20 хв.
  • Тэлефон для даведак : +375 17 237-46-56.

Вам можа быць цікава

Выстава Юліі Качур «Тое, што замкнёна ўнутры, цісне на рэбры цішыні» ў Мінску

08.07.2026 19:00 - 20.08.2026 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Квіз «Шуфлядка» ў Варшаве

13.07.2026 (19:00 - 21:00) CHILLIN (Świętokrzyska 18)

Стэндап на беларускай мове ў Варшаве

17.07.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Вандроўка з Мінска па Паўночнай Стаўбцоўшчыне

18.07.2026 (09:00 - 19:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ