ПАДЗЕЯ ДНЯ: Аляксандр Ждановіч у Батумі!

09.10.2022 - 10.10.2022 18:00 - 20:30 прастора «аКсяродак» (Метакса, 4) donation

9 і 10 кастрычніка, у нядзелю ды панядзелак, акцёр Аляксандр Ждановіч, наш даражэнькі Маляваныч, едзе ў Тбілісі з дзвюма імпрэзамі для дзетак і дарослых.



Дата і час: 9 кастрычніка ў 18.00, 10 кастрычніка ў 19.30

Месца: прастора «аКсяродак», Метакса, 4, Батумі


9 кастрычніка ў прасторы «аКсяродак» будзе батлейка для дзяцей. Спадар Аляксандр пакажа спектакль «Цар Ірад» ды распавядзе пра гісторыю батлейкі. А яшчэ будуць гульні!

Тым часам, дарэчы, дарослыя могуць пагуляць у настолкі на адмысловай сустрэчы для дарослых.


А 10 кастрычніка, у панядзелак, будзе паэтычны вечар Аляксандра Ждановіча для дарослых. Спадар Аляксандр пачытае сваіх улюбёных вершаў Уладзіміра Караткевіча, Уладзіміра Някляева, Анатоля Сыса, Насты Кудасавай, Аляксандра Кушнера, Восіпа Мандэльштама ды іншых.

Вітаюцца данаты спадару Аляксандру ды прасторы «аКсяродак». Запісацца на імпрэзы можна па спасылцы.






Вам можа быць цікава

«Беларускія мастакі ў выгнанні» ў Вене

09.08.2026 11:30 - 30.08.2026 17:00 St.-Elisabeth-Kirche der Pfarre zur Frohen Botschaft (St.-Elisabethplatz 9)

Майстар-класы ў Мінску

09.08.2026 11:30 - 30.08.2026 17:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Памідораў і RASTATE у Беластоку

28.08.2026 (19:00 - 21:00) Balance Club (Dr Ireny Białówny 9/1)

Спектакль «Pułapka na ptaki» ў Варшаве (15+)

12.09.2026 (21:00 - 22:15) Teatr Druga Strefa (ul. Zygmunta Modzelewskiego 71)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ