Алесь Смалянчук на семінары “Вусная гісторыя ў адукацыйным працэсе” ў Гародні

12.04.2014 17:00 - 19:00 ------------ Бясплатнае

Інтэрнэт-праект «Беларускі архіў вуснай гісторыі» МГА «Гісторыка» і ГА «Дыярыуш» запрашаюць усіх зацікаўленых на семінар па вуснай гісторыі.

Семінар правядуць вядомыя гісторыкі:  Алесь Смалянчук, доктар гістарычных навук, супрацоўнік Інстытута славістыкі Польскай акадэміі навук, а таксама, Вольга Іванова, кандыдат гістарычных навук, архівіст.

На сустрэчы вы зможаце даведацца пра прынцыпы і асаблівасці збора вуснагістарычных матэрыялаў з вучнямі, магчымасці выкарыстання відэа- і аўдыёзапісаў інтэрв’ю сведкаў часу на школьных занятках (кожны ўдзельнік атрымае дыск з метадычнымі напрацоўкамі). Акрамя таго, мы прапануем вам пазнаёміцца з асноўнымі этапамі апрацоўкі і архівізацыі вусных успамінаў.

Іншагароднім удзельнікам будзе аплочаны праезд і пражыванне (паведаміць пра неабходнасць начоўкі трэба да 01.04 на кантактны мэйл). Месца правядзення будзе паведамлена пасля рэгістрацыі заяўкі. Пачатак мерапрыемства а 17 гадзіне

Чакаем вашыя заяўкі на ўдзел да 10 красавіка на адрас konkurs@nashapamiac.org . Усе пытанні вы можаце задаць па тэлефонах: 8 029 397 52 15 (Вольга), 8 029 358 31 84 (Павел)

 


Вам можа быць цікава

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Імпрэза «Знойдзеная музыка» ў Лідскім замку (6+)

04.09.2026 (19:00 - 21:00) Лідскі замак (вул. Замкавая, 1)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Гданьску

29.09.2026 (19:00 - 20:40) Teatr Szekspirowski (Wojciecha Bogusławskiego 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ