Анімэ па-беларуску ў Тбілісі

14.05.2023 17:00 - 20:00 ------------ Бясплатнае

У нядзелю, 14 траўня, у каворкінгу «Кропка» — новы кінапаказ па-беларуску. Гэтым разам прапануюць глядзець анімэ Куніхіка Ікухары «Пінгвін-Барабан».



Дата: 14 траўня

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца: 500 м ад плошчы Свабоды (адрас дашлюць зарэгістраваным), Тбілісі


Жылі сабе разам два браты й сястра, ды аднойчы сястра памерла... Але яе дзівосным чынам вярнула да жыцця сувенірная шапка ў выглядзе галавы пінгвіна. Здаецца, можна радавацца, але ж цяпер у сястру ўсяліўся нахабны дух, які ў адплату за яе жыццё патрабуе тое-не-ведаю-што.

Так пачынаецца гэтая гісторыя... ці не? Ці ўсё пачалося раней, у злавесны дзень 1995 году, з іншай дзяўчынкі, ад якой застаўся толькі дзённік?

Правакатыўны «Пінгвін-Барабан» ўзварухнуў японскую ТВ-аўдыторыю ў 2011-м, а праз 10 год вярнуўся, перароблены для кінапаказу. Гэтым разам будуць глядзець першы з двух фільмаў, а перад тым трохі пагавораць пра будызм і літаратуру, каб зразумець канфлікт фільма.

Мова паказу — японская з беларускімі субцітрамі. (Пераклад зроблены ў Тбілісі і дэманструецца ўпершыню!)

 Удзел бясплатны, рэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Свята ведаў у Суле

05.09.2026 14:00 - 06.09.2026 18:00 парк гісторыі Сула (Стаўбцоўскі раён)

Восеньскі баль ля Ратушы ў Віцебску

12.09.2026 (14:00 - 17:00) дворык Ратушы (вул. Леніна, 36)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ