Анлайн-дэбаты «„Смецце з хаты“: ці патрэбная публічная крытыка апазіцыйных лідараў?»

29.09.2025 18:00 - 20:00 ------------ Бясплатнае


У панядзелак, 29 верасня, «Маладая Грамада» ладзіць анлайн-дэбаты «„Смецце з хаты“: ці патрэбная публічная крытыка апазіцыйных лідараў?»





У палітыцы апазіцыя часта сутыкаецца з выклікам: захоўваць адзінства любым коштам або дазваляць публічную крытыку, расследаванні і выкрыцці. 

 Але дзе праходзіць мяжа паміж здаровай дыскусіяй і «працай на ворага»? 

 Ці ўзмацняе крытыка давер і празрыстасць ці, наадварот, аслабляе агульны рух? 

 Ці можа выкрыццё карупцыі і злоўжыванняў унутры апазіцыі ўмацаваць яе ў доўгатэрміновай перспектыве? 

 Ці такія крокі — падарунак дыктатуры, які разбурае надзею на перамены? 

 Што важней: праўда ці еднасць? 


Фармат: 

  • Дзве каманды — ЗА і СУПРАЦЬ 
  •  10 хвілін на пазіцыю 
  •  Перакрыжаваныя пытанні 
  •  Пытанні ад аўдыторыі 
  •  Фінальнае галасаванне 
  •  Практычная дыскусія: як крытыкаваць так, каб гэта вяло да развіцця, а не да самазнішчэння? 


 Другая частка дыскусіі: 

 Як адрозніць здаровую крытыку ад цкавання і дыскрэдытацыі? 

 Якія механізмы самарэгуляцыі магчымыя ў апазіцыі, каб не ператвараць празрыстасць у зброю супраць сябе? 


Працягласць — 1 гадзіна 20 хвілін. 

Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы. 


Вам можа быць цікава

Выстава Дзяніса Барсукова «Нефармат50» у Мінску

12.09.2025 19:00 - 05.10.2025 19:00 галерэя Саюза дызайнераў (вул. Брылеўская, 14)

GIRLS Fuck Up Night у Варшаве

02.10.2025 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Круглы стол «Фармаванне грамадзянскай супольнасці ў Беларусі і польскі вопыт трансфармацыі» ва Уроцлаве

03.10.2025 (09:00 - 18:00) Інстытут міжнародных даследаванняў і бяспекі, факультэт сацыяльных навук, Уроцлаўскі ўніверсітэт (ul. Koszarowa 3 (буд. 21, aula 144))

Віталь Рыжкоў з вялікім сольным канцэртам у Коўне

04.10.2025 (14:00 - 16:00) Музей Украінскага Побыту і Культуры (L. Zamenhofo G. 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ