У пятніцу, трэцяга кастрычніка, ва Уроцлаве адбудзецца польска-беларускі навукова-практычны круглы стол «Фармаванне грамадзянскай супольнасці ў Беларусі і польскі вопыт трансфармацыі».
Як беларусам будаваць грамадзянскую супольнасць ва ўмовах рэпрэсій і вымушанай эміграцыі?
Якія ўрокі можна ўзяць з польскага досведу трансфармацыі пасля 1989 года?
У цэнтры дыскусіі — адукацыя, незалежныя арганізацыі, медыя і мясцовыя супольнасці як аснова дэмакратычных перамен.
Асобная ўвага будзе нададзеная таксама польскаму досведу інстытуцыйных рэформаў і магчымасцям іх адаптацыі да беларускіх рэаліяў.
Удзел бяруць беларускія даследчыкі Андрэй Вардамацкі, Ірына Сідорская, Лана Руднік, Сцяпан Захаркевіч і інш.
У праграме сярод іншага — дыскусіі:
«Беларуская дыяспара ў Польшчы пасля 2020 года: грамадзянская адукацыя, нацыянальная ідэнтычнасць і геапалітычныя арыентацыі»
«Беларуская грамадзянская супольнасць: урокі, стратэгіі і будучыня. Як падтрымліваць актывістаў і будаваць транснацыянальныя сеткі, нягледзячы на рэпрэсіі?»
Мовы мерапрыемства — беларуская і польская. Праграму цалкам глядзіце па спасылцы.