ПАДЗЕЯ ДНЯ: Анлайн-дыскусія «Крызіс з бежанцамі ва Украіне: рэпартажы з рэгіёну»

13.04.2022 19:30 - 21:00 анлайн Бясплатнае

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт працягвае Антываенны марафон і запрашае ўсіх далучыцца да другога вэбінару Марафону, які адбудзецца 13 красавіка. Тэма вэбінару: «Крызіс з бежанцамі ў Украіне: рэпартажы з рэгіёну».



Дата: 13 красавіка

Час: 19.30 (час кіеўскі)

Месца: Zoom

Удзельнікі дыскусіі:

— Войцех Бакун, мэр Пшэмысла, 60-тысячнага горада на мяжы з Украінай, які прыняў больш за 300 000 бежанцаў;

— Наталля Грыўняк, украінская журналістка ў міжнародных СМІ, заснавальніца InFeatures Story Production;

— Аліна Коўшык, беларуская журналістка, Цэнтр беларускай салідарнасці;

— Аляксандр Лапко, выканаўчы дырэктар Беларускага моладзевага цэнтра;

— Марыя Генкін, нью-ёркская некамерцыйная арганізацыя Razom, якая падтрымлівае народ Украіны;

— Славамір Серакоўскі, польскі журналіст, літаратуразнаўца, сацыёлаг, узначальвае рух новай левай інтэлігенцыі Krytyka Polityczna;

— Марсі Шор, інтэлектуальны гісторык, Ельскі ўніверсітэт, аўтар кнігі «Украінская ноч: інтымная гісторыя рэвалюцыі».

Мадэратары:

— Ізабэла Каліноўская-Блэквуд (Універсітэт штата Нью-Ёрк у Стоні-Брук);

— Анджэй В. Тымоўскі (міжнародныя праграмы Амерыканскага савета навукоўцаў).

Вебінар будзе праводзіцца на ангельскай мове.

Для ўдзелу зарэгіструйцеся па спасылцы


Вам можа быць цікава

Выстава “Яўхім Карскі: погляды, працы, спадчына” у Мінску

15.01.2026 09:00 - 02.04.2026 19:00 Музей кнігі (пр-т Незалежнасці, 116)

Стэндап на мовах у Гданьску

06.03.2026 (19:00 - 20:00) Velvet Show & Dinner (Wajdeloty 13)

Лявон Вольскі ў Рызе

14.03.2026 (19:00 - 21:00) Willa Teātris (Stabu iela 18C)

Ягор Забелаў у Вене

17.03.2026 (19:30 - 21:30) Sargfabrik (Goldschlagstraße 169)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ