Анлайн-дыскусія «Роля Беларусі ў вайне Расіі супраць Украіны з перспектывы гісторыкаў»

26.04.2022 18:30 - 20:00 анлайн Бясплатнае

26 красавіка Нямецкае таварыства ўсходнееўрапейскіх даследаванняў ладзіць анлайн-дыскусію «Роля Беларусі ў вайне Расіі супраць Украіны з перспектывы гісторыкаў».



Дата: 26 красавіка

Час: 18.30 (час берлінскі)

Месца: Zoom

Уварванне Расіі ва Украіну стала пераломнай падзеяй у еўрапейскай гісторыі. Ваенныя злачынствы Расіі шакіравалі ўвесь свет. Масква выкарыстала Беларусь, каб напасці на Украіну і заняць чарнобыльскую зону. У той час, калі рэжым ўпэўнена становіцца на бок агрэсара, многія людзі ў Беларусі супрацьстаяць вайне.

Як гэту вайну ўспрымаюць у Беларусі? Як ацэньваюць ролю краіны ў вайне за мяжой і асабліва ва Украіне? Што значыць гэта вайна для Беларусі? Як яна паўплывае на яе развіццё? І перад якімі праблемамі вайна ставіць гісторыкаў, якія займаюцца Беларуссю? Гэтыя і іншыя пытанні стануць прадметам дыскусіі.

Уводзіны: Томас Бон, Гістарычны інстытут універсітэта імя Юстуса Лібіга, Гісэн.

Мадэратар: Аляксандр Фрыдман, Універсітэт імя Гумбальдта, Берлін.

Эксперты:

Аніка Вальке, універсітэт Вашынгтона, Сент-Луіс;

Алесь Пашкевіч, часопіс «Наша гісторыя»;

Дэвід Роджэр Марплс, універсітэт Альберты.

Мовы: aнглійская, беларуская (з сінхронным перакладам)

Рэгістрацыя па спасылцы


Вам можа быць цікава

Выстава плакатаў «Si Vis Pacem Para Bellum» у Вільні

08.09.2026 11:00 - 13.09.2026 20:00 «Кропка» (Savičiaus g. 6)

Чытанкі для дзетак па-беларуску ў Сіэтле

12.09.2026 (11:30 - 12:30) Lake Hills Libary (15590 Lake Hills Blvd)

Квіз «Шуфлядка» ў Варшаве

14.09.2026 (19:00 - 21:00) CHILLIN (Świętokrzyska 18)

«Мая свабода п’яная і танчыць аголенай» у Берліне

17.09.2026 (19:00 - 21:30) PANDA platforma (Knaackstraße 97 (im kleinen Hof der Kulturbrauerei))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ