Анлайн-дыскусія «Як адаптавацца на новым месцы: ці ёсць жыццё па-за домам?»

29.05.2022 11:00 - 14:00 анлайн Бясплатнае

29 траўня канал пра здароўе і дабрабыт «Тое, што трэба» запрашае ўсіх ахвотных узяць удзел у моладзевай анлайн-канферэнцыі «Як адаптавацца на новым месцы: ці ёсць жыццё па-за домам?» у якасці гледачоў і ўдзельнікаў дыскусіі.


Дата: 29 траўня

Час: 11.00 (час мясцовы)

Месца: Zoom


9 хлопцаў і дзяўчат 16-26 гадоў з Беларусі раскажуць пра свой асабісты досвед жыцця па-за радзімай. Ці лёгка паступіць, вучыцца, жыць, працаваць у Славакіі, Польшчы, Германіі, Грузіі, як будаваць сваё жыццё без бацькоў, а таксама як выкарыстоўваць сацсеткі, каб адаптавацца ў любой кропцы свету.

Вы зможаце пачуць карысныя лайфхакі, задаць пытанні, падыскутаваць. Сярод удзельнікаў дыскусій будуць разыгрывацца прызы за найлепшыя пытанні для спікераў. Усе ўдзельнікі атрымаюць бясплатны сертыфікат.

Спіс выступоўцаў можна паглядзець на сайце https://youngsters.top/.

Рэгістрацыя па спасылцы




Вам можа быць цікава

Імпрэза «Горад Максіма» ў Мінску (12+)

12.09.2026 (15:00 - 17:00) музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Начны забег па беларускім скансэне ў Азярцы

12.09.2026 17:00 - 13.09.2026 00:30 музей народнай архітэктуры і побыту

Спектакль «Радзіва Прудок» у Варшаве

22.09.2026 (19:00 - 20:40) Terminal Kultury Gocław (ul. Jana Nowaka-Jeziorańskiego 24)

Мюзікл «NIE KABARET» у Варшаве

25.09.2026 (21:00 - 23:00) сядзіба BY TEATR (Konstruktorska 6a)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ