ПАДЗЕЯ ДНЯ: Анлайн-гутарка з Алінай Дзеравянка

12.05.2022 18:00 - 19:30 анлайн Бясплатнае

12 траўня праект «Спадчына як кісларод» ладзіць чарговую анлайн-гутарку аб тым, як у наш зменлівы час ствараць і рэалізаваць паспяховы культурны праект. Гэтым разам госця — Аліна Дзеравянка, аўтаркай і менеджаркай культурных праектаў, намесніцай дырэктара па праектах Фонда развіцця Брэсцкай крэпасці (2013-2021).



Дата: 12 траўня

Час: 18.00 (час мінскі)

Месца: Zoom

У 2019 г. Фонд развіцця Брэсцкай крэпасці прыдумаў праект па стварэнні трансгранічнага веламаршрута з мабільным дадаткам Velofort па фартах Брэсцкай крэпасці ў Беларусі і Польшчы — пераважна пра гэты кейс і пойдзе размова.

Ідэя праекта ў тым, што Брэсцкая крэпасць — гэта не толькі мемарыяльны комплекс, але і трансгранічны аб’ект з двума коламі фартоў.

Што ўдалося зрабіць у перыяд пандэміі і закрытых межаў? Які досвед каманда выняла з рэалізацыі праекта? Хто сёння карыстаецца яго вынікамі? Паспрабуем знайсці адказы на гэтыя і іншыя не менш хвалюючыя пытанні.

Далучайцеся — і да хуткай сустрэчы ў эфіры!

Для ўдзелу не забывайцеся рэгістравацца па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава Уладзіміра Цэслера ў Пізе

23.05.2026 17:00 - 28.06.2026 18:00 AORTA Gallery (Corso Italia 146)

Выстава «Барыс Аракчэеў. Да 100-годдзя з дня нараджэння мастака» ў Мінску

03.06.2026 17:00 - 06.07.2026 18:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ