Анлайн-гутарка «Феномен Скарынаўскай бібліятэкі — трансфармацыі і неўміручасць беларускага праекту на Захадзе»

12.05.2022 19:00 - 20:30 анлайн Бясплатнае

12 траўня Беларускі Калегіюм і віртуальная кавярня ЗНО ладзяць анлайн-гутарку, прысвечаную Беларускаяй бібліятэцы і музею імя Францішка Скарыны ў Лондане, аднаму з найбольш знакавых праектаў беларускай дыяспары.



Дата: 12 траўня

Час: 19.00 (час мінскі)

Месца: Zoom

Заснаваная паўстагоддзя таму святарамі-бібліяфіламі пры падтрымцы беларусаў усяго сьвету, яна ўтрымлівае ўнікальныя зборы кнігаў, каштоўных артэфактаў і архіваў. Але феномен бібліятэкі шырэйшы за саму калекцыю. Гэта перш за ўсё беларуская прастора — фізічная, інфармацыйная, сацыяльная — дзе генеруюцца ідэі, фармуюцца сувязі, жыве супольнасць.

Пра вытокі і пэрспэктывы Скарынаўкі распавядуць супрацоўнікі бібліятэкі бібліятэкар Ігар Іваноў і куратарка кніжнай калекцыі Караліна Мацкевіч.

Рэгістрацыя па спасылцы.

Трансляцыя размовы будзе адбывацца на youtube-канале  Калегіюма.


Вам можа быць цікава

Выстава Ганны Мусялавай «Жыццё на скрынях» ў Варшаве

25.08.2026 18:00 - 11.09.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Вялікая заля) (Foksal, 11/1)

Выстава Алены Хайрулінай «Сімфонія колеру» ў Віцебску

08.09.2026 17:00 - 04.10.2026 17:00 выставачная зала (Фрунзэ, 11)

Імпрэза «Горад Максіма» ў Мінску (12+)

12.09.2026 (15:00 - 17:00) музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Лекцыя «(Не)знаёмы Ван Гог» у Мінску

13.09.2026 (19:00 - 21:00) музей Ван Гога (вул. Куйбышава, 45 (уваход з боку Куйбышава))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ