Анлайн-гутарка пра кнігу Паўла Касцюкевіча «План Бабарозы» ад «Вольнай мовы»

17.01.2024 21:00 - 22:00 анлайн Бясплатнае
 

У сераду, 17 студзеня, «Вольная мова» запрашае абмеркаваць кнігу Паўла Касцюкевіча «План Бабарозы».




Дата: 17 студзеня

Час: 21.00 (час мінскі)

Месца: zoom 


Гісторыя сям’і, пяцёх пакаленняў менчукоў, распаведзеная мужчынам, які хлопчыкам, падлеткам і маладзёнам жыў збольшага ў кватэрах дзядоў і бабуль, дзе гадаваўся, асланёны ценем іхных постацяў. 

Ягоны свет — гэта дзядоўскі свет. Зачараванае кола сямейных міфаў і паданняў, шчымлівых адкрыццяў, пякучых прызнанняў і салодка-горкіх таямніцаў. 

Раман Паўла Касцюкевіча «План Бабарозы» — гэта гісторыя Беларусі ХХ ст. на прыкладзе адной мандражнай сямейкі. 

То далучайцеся да абмеркавання! 


Удзел бясплатны, а запісацца на размовы цяпер можна праз адмысловы бот Гутарыч.




Вам можа быць цікава

Выстава Веранікі Віткоўскай і Рыгора Віткоўскага «Падарожжа ў лета» ў Мінску

11.06.2026 18:00 - 09.08.2026 18:00 галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Выстава Лізаветы Аўчыннікавай «Момант нейтральны» ў Магілёве

19.06.2026 17:00 - 19.07.2026 18:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Майстар-клас па відзіках на лецішчы Быкава ў Ждановічах (6+)

20.06.2026 (14:00 - 16:00) Музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ