Анлайн-лекцыя «Алхімія рэпрэзентацыі: знакі, рэчы і іх суадносіны»

24.02.2022 19:00 - 20:30 анлайн Бясплатнае

24 лютага Беларускі Калегіюм ладзіць анлайн-лекцыю «Алхімія рэпрэзентацыі: знакі, рэчы і іх суадносіны».



Дата: 24 лютага

Час: 19.00 (час мінскі)

Месца: ZOOM

Як суадносяцца мова і рэчаіснасць? Ці сапраўды словы «называюць» прадметы навакольнага свету? Што сабой уяўляе семантычная «анатомія» моўнага знака і як мы на самой справе перадаём інфармацыю з дапамогай маўлення?

Арганізатары запрашаюць паразважаць над гэтымі пытаннямі разам з лінгвісткай і паэткай, якая вырашыла гэтым разам выступіць пад псэўданімам «спадарыня К.», г.зн. быць прадстаўленай публіцы праз сваю маску.

Рэгістрацыя па спасылцы. Будзе арганізаваная трансляцыя на старонцы Беларускага Калегіюма ў Facebook.


Вам можа быць цікава

Выстава Ганны Мусялавай «Жыццё на скрынях» ў Варшаве

25.08.2026 18:00 - 11.09.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Вялікая заля) (Foksal, 11/1)

Імпрэза «Горад Максіма» ў Мінску (12+)

12.09.2026 (15:00 - 17:00) музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Максім Знак у Дэлфце

18.09.2026 (20:00 - 22:00) (паведамяць па рэгістрацыі)

Майстар-класы традыцыйнага спеву «Песні Беласточчыны» ў Беластоку

26.09.2026 11:00 - 27.09.2026 16:00 сядзіба Беларускага Грамадска-Культурнага Таварыства (вул. Варшаўская, 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ