Анлайн-лекцыя «Рэвалюцыя, якую чакаюць 30 год: ці зменіць свет інтэгральная фатоніка?»

15.05.2022 21:00 - 22:30 анлайн Бясплатнае
Суполка беларускіх вучоных розных накірункаў працягвае адукацыйныя лекцыі і 15 траўня ладзіць анлайн-лекцыю па оптыцы і фатоніцы. Лектар — Яўген Сокалаў, вучоны, які больш за дзесяць гадоў працуе ў гэтай галіне.


Дата: 15 траўня

Час: 21.00 (час мінскі)

Месца: Zoom па спасылцы

Больш за паўстагоддзя таму простая ідэя спалучыць розныя электронныя элементы на адной мікрасхеме змяніла наш свет: гэта дазволіла зменшыць памер камп’ютараў, а іх хуткасць павялічыць у тысячы разоў. Ці можа быць гэткім жа паспяховым аналагічны падыход у дачыненні да аптычных прыладаў?

Падчас лекцыі вы даведаецеся:

— Чаму электронныя інтэгральныя мікрасхемы маюць такі поспех?

— Чаму святло лепшае за ток і чым фатонныя інтэгральныя мікрасхемы адрозніваюцца ад электронных?

— У якіх сферах фатонныя інтэгральныя мікрасхемы ўжо паспяхова выкарыстоўваюцца?

— Як сёння выглядае экасістэма распрацоўкі фатонных інтэгральных мікрасхем?

— Якая будучыня фатонных інтэгральных мікрасхем і ці здольныя яны рэвалюцыйна змяніць наш свет?

 Лекцыя адбудзецца на беларускай мове.

Далучайцеся!

Вам можа быць цікава

Выстава Віталя Стужкі «Terra Incognita» ў Мінску

04.03.2026 18:30 - 28.03.2026 19:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Выстава «З пачуццём. Шчыра і горача» ў Брэсце

20.03.2026 16:00 - 12.04.2026 17:00 выставачная зала Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра (вул. Савецкая, 54)

Майстар-клас па гарлячках у Гомелі (12+)

21.03.2026 (14:00 - 16:00) Філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Трэнінг першай дапамогі ў Познані

27.03.2026 (18:30 - 21:30) фундацыя КУТ (Крамарска, 32)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ