ПАДЗЕЯ ДНЯ: Анлайн-лекцыя Міколы Волкава «Каму належаць замкi Вялiкага Княства Літоўскага?»

05.04.2023 18:30 - 20:00 анлайн Бясплатнае

У сераду, 5 красавіка, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае на адкрытую айнлайн-лекцыю «Каму належаць замкi Вялiкага Княства Літоўскага?».




Дата: 5 красавіка

Час: 18.30 (час віленскі, гэта 18.30 па Мінску ці 17.30 па Варшаве)

Месца: zoom


Лектар — гісторык, кандыдат гістарычных навук Мікола Волкаў.

Спадчына Вялікага Княства Літоўскага падзелена паміж некалькімі краінамі, а адна з найярчэйшых яе — гэта з’яўляюцца замкі, якія ўвасабляюць веліч дзяржавы. Таму для сучасных нацый так важна акцэнтаваць ўвагу на гэтых помніках.

Але ж гісторыя будаўніцтва і функцыянавання замкаў часам дужа складаная і часцяком не ўпісваецца ў нацыянальныя наратывы.

У лекцыі спадар Мікола засяродзіць увагу на замках ВКЛ з XIV ст. да Люблінскай уніі 1569 г.

Разглядаючы палітычны кантэкст замкавага будаўніцтва, культурныя і мастацкія узоры, а таксама шукаючы саміх будаўнікоў, паспрабуюць разабрацца, як жа ў цяперашні час ацэньваць замкавую спадчыну ВКЛ.

Удзел бясплатны. Рэгіструйцеся па спасылцы.







Вам можа быць цікава

Выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Кругазварот» у Віцебску

12.05.2026 15:00 - 10.06.2026 18:00 Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці (вул. Леніна, 35А)

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Беларускі стэнд на Варшаўскім кніжным кірмашы

28.05.2026 12:00 - 31.05.2026 18:00 стадыён PGE Narodowy (al. Księcia Józefa Poniatowskiego 1)

VARUŠNIAK Kupalle ў Варшаве

27.06.2026 15:00 - 28.06.2026 06:00 klub REJS (Piotra Bardowskiego 2A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ