Квіз «Пытаннечкі» ў Варшаве

11.06.2026 18:00 - 21:00 Беларускі Моладзевы Хаб (Dożynkowa 6a) Бясплатнае



У чацвер, 11 чэрвеня, у Беларускім Моладзевым Хабе адбудзецца квіз на тэму мясцовай самаарганізацыі беларусаў у Польшчы «Пытаннечкі» з журналістам Паўлам Свярдловым.

 

Вас чакае 40+ пытанняў пра роварныя сцежкі і зялёныя зоны, партыцыпацыйныя бюджэты і выбары мэраў, Магдэбург, Брэст, Беласток, Кракаў, Познань і шмат што іншае. 

Прыз пераможцам — кніжкі Змітра Лукашука пра беларускую нацыянальную ідэю. 

Таксама будзе дыскусія з блогерам і журналістам Аляксандрам Кныровічам і палітычным аналітыкам Андрэем Ягоравым

Паспрабуюць разабрацца:
 
 

  • як праходзіць адаптацыя, інтэграцыя і асіміляцыя беларусаў; 
  •  як беларусам выбудоўваць адносіны з нацыянальнай большасцю; 
  •  што такое адказная грамадзянскасць і як яна праяўляецца ў эміграцыі;
  •   якія формы самаарганізацыі працуюць і што можна рабіць разам. 


Сустрэча будзе ў інтэрактыўным фармаце з магчымасцю задаць пытанні і падзяліцца досведам. 

Працягласць: квіз — 1,5 гадзіны, дыскусія — 1 гадзіна. 


Уваход вольны. На квіз рэгіструйцеся па спасылцы. 




Вам можа быць цікава

Выстава «Музей — гэта мы!» у Мінску

01.04.2026 17:00 - 15.07.2026 19:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Выстава Лізаветы Аўчыннікавай «Момант нейтральны» ў Магілёве

19.06.2026 17:00 - 19.07.2026 18:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Выстава «Ад роднае зямлі...» у Мінску

08.07.2026 18:00 - 30.08.2026 18:00 мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

MALDZIS-фэст у Варшаве

13.07.2026 (17:00 - 19:00) Музей сучаснага мастацтва (Marszałkowska 103)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ