Творчая сустрэча з Андрэем Курэйчыкам у Вашынгтоне

13.06.2026 16:00 - 20:00 (4 Lake Christopher ct. Derwood MD 20855) Бясплатнае
У суботу, 13 чэрвеня, у Вашынгтоне адбудзецца творчая сустрэча з рэжысёрам і драматургам Андрэем Курэйчыкам.

Вас чакае паказ фільма LIBERTÉ да афіцыйнай прэм’еры.

LIBERTÉ – даследаванне свабоды праз гісторыю беларускай жанчыны, якая ў ізаляцыі ў глухім лесе адчайна спрабуе выратаваць сына ад наркатычнай залежнасці.

Здымкі пачаліся ў Беларусі і завершаны ў ЗША ў 2026 годзе.

Пасля паказу будзе размова пра феномен «фільмаў на паліцы».

Таксама гледачоў чакае прэзентацыя апошняй кнігі спадара Андрэя «Драмы» і адмысловая госця – паэтка Таццяна Шэіна.

З сабой прыносьце напой на свой густ і лёгкую закуску або дэсерт да гарбаты.

Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Выстава шэдэўраў Парыжскай школы ў Мінску

26.06.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Купалле з гуртом NOCHY ў Таліне

12.07.2026 (15:00 - 19:00) Талінскі батанічны сад (пляцоўка «Sirelid») (Kloostrimetsa tee 52)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ