ПАДЗЕЯ ДНЯ: Анлайн-лекцыя Дзяніса Лісейчыкава «Слуцкія паясы: трансфармацыя сімвала»

22.03.2023 19:30 - 21:00 анлайн Бясплатнае

У сераду, 22 сакавіка, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае на адкрытую айнлайн-лекцыю «Слуцкія паясы: трансфармацыя сімвала» з курсу «Вялікае Княства Літоўскае: гісторыя, памяць, спадчына». 




Дата: 22 сакавіка 

Час: 18.30 (час віленскі, гэта 19.30 па Мінску ці 17.30 па Варшаве)

Месца: zoom


Лектар — выкладчык Дзяніс Лісейчыкаў.

Слуцкія паясы — адзін з самых раскручаных культурных брэндаў Беларусі. Аднак многія гісторыі, звязаныя з паясамі, дагэтуль застаюцца напаўлегендарнымі.

Ці ведаеце вы, што першапачаткова яны вырабляліся не ў Слуцку? А народнае ткацтва не мае ніякага дачынення да тэхналогіі іх вырабу? Што на фабрыцы-персіярні ткалі не толькі паясы, а шырокі асартымент каштоўных і «бюджэтных» рэчаў.

Хто і калі запрасіў майстроў на беларускія землі? На якой мове яны гаварылі і пісалі? Ці сапраўды паясы ткалі толькі мужчыны? Хто быў асноўным заказчыкам прадпрыемства? Калі яно спыніла сваё існаванне і што ад яго засталося?



Далучайцеся, каб даведацца! Удзел бясплатны.

Рэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава Юліі Качур «Тое, што замкнёна ўнутры, цісне на рэбры цішыні» ў Мінску

08.07.2026 19:00 - 20.08.2026 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Купалле пад Тбілісі

08.07.2026 19:00 - 20.08.2026 20:00 (Асурэці)

Купалле ў Станькаве

11.07.2026 (18:00 - 23:55) Цэнтр экатурызму «Станькава»

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ