Анлайн-лекцыя «Вакцыны супраць COVID-19, або Квантавы скок вакцыналогіі»

12.06.2022 21:00 - 22:30 анлайн Бясплатнае

12 чэрвеня суполка вольных беларускіх вучоных ладзіць чарговы адкрыты семінар. Гэтым разам — пра вакцыны і іх распрацоўку.


Дата: 12 чэрвеня

Час: 21.00 (час мінскі)

Месца: Zoom па спасылцы


Фішка семінараў у тым, што вучоныя розных спецыяльнасцей распавядаюць розныя цікавосткі пра сваю галіну вельмі зразумелай мовай. 

Лектар — кандыдат біялагічных навук Антон Шолух, супрацоўнік Fred Hutchinson Cancer Center, Seattle.

Абяцаюць разбор класічных і найноўшых вакцын, а таксама аповед пра навуковыя адкрыцці і распрацоўкі, дзякуючы якім і стварылі прынцыпова новы клас вакцын і ўвялі яго ў выкарыстанне ў рэкордна кароткі час.

Таксама пагаворым аб эфектыўнасці розных тыпаў вакцын і малекулярных прычынах, якія вызначаюць адрозненні ў эфектыўнасці імуннай абароны. Далучайцеся!




Вам можа быць цікава

Выстава Аляксея Лацінніка «Па-за межамі калейдаскопа» ў Мінску

09.04.2026 10:00 - 10.05.2026 17:00 «Грузінскі дом» (вул. Куйбышава, д. 48)

Паша Крывец у Будапешце

17.04.2026 (19:00 - 21:00) Parabolic Lázárus Brewery (Lázár u. 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ