Анлайн-пітчынг digital-рашэнняў для беларускай культуры

14.01.2025 19:00 - 21:00 ZOOM Бясплатнае
 Да канца панядзелка, 13 студзеня, можна падаць заўку на новы анлайн-пітчынг digital-рашэнняў для беларускай культуры «Культурны код». Адбудзецца пітчынг у аўторак, 14 студзеня. 

Гэта будзе адбор на ўдзел у ментарскай праграме (ментараў будуць падбіраць зыходзячы з патрэб пераможцаў пітчынгу).

Запрашаюць каманды, якія: 

ствараюць праекты на скрыжаванні культуры і digital; 

маюць гатовую ідэю ці прадукт з тэхналагічным складнікам, які вырашае задачы культурнага або творчага сектараў; 

шукаюць ментарскую падтрымку для развіцця праекта. 


Удзельнічаць могуць усе, незалежна ад складу або досведу, але каманда павінна быць не менш за два чалавекі.

 Прыкладны таймінг — 5 хвілін пітча + 5-7 хвілін на абмеркаванне кожнага праекта.

 Пяць каманд-пераможцаў пройдуць трохмесячную ментарскую праграму з індывідуальнымі кансультацыямі і будуць удзельнічаць у фінальным адкрытым пітчынгу, каб прадставіць свае праекты. 

Удзел бясплатны. Рэгіструйцеся па спасылцы. 

 

Вам можа быць цікава

Выстава Вольгі Савіч «Маўчанне» ў Мінску (16+)

15.04.2026 18:00 - 09.05.2026 18:00 Музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Выстава «Крылы натхнення» ў Варшаве

19.04.2026 13:00 - 03.05.2026 17:00 парафіяльны дом (Książęca, 21)

Майстар-класы традыцыйнага спеву «Песні Беласточчыны» ў Беластоку

25.04.2026 (11:00 - 16:00) сядзіба Беларускага Грамадска-Культурнага Таварыства (вул. Варшаўская, 11)

Мастацкі пленэр ва Уроцлаве (16+)

26.04.2026 (12:00 - 15:00) Park Juliusza Słowackiego

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ