Анлайн-прэс-канферэнцыя пра цырымонію ўручэння прэміі імя Ежы Гедройця

12.11.2024 14:00 - 16:00 анлайн Бясплатнае



У аўторак, 12 лістапада, адбудзецца анлайн-прэс-канферэнцыя, дзе раскажуць падрабязнасці цырымоніі ўручэння прэміі імя Ежы Гедройця 26 лістапада ў Гданьску.







Дата: 12 лістапада

Час: 14.00 (час варшаўскі, гэта 16.00 па Мінску і 15.00 па Вільні)

Месца: анлайн 




Сёлета журы трынаццаты раз вызначыць тры найлепшыя кнігі, напісаныя ў жанры мастацкай або дакументальнай прозы.



 Удзел бяруць:

 Таццяна Нядбай — беларуская літаратарка, перакладчыца і праваабаронца, старшыня Беларускага ПЭНа — суарганізатара прэміі;

Катажына Дрозд-Урбаньска — літаратуразнаўца, кандыдатка філалагічных навук, ад’юнкт кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта, даследчыца беларускай літаратуры, сябра журы прэміі імя Ежы Гедройця за 2023 год;

Сяргей Кавалёў — літаратуразнаўца, крытык, драматург, прафесар, загадчык кафедры славянскага літаратуразнаўства Універсітэта Марыі Кюры-Складоўскай у Любліне, сябра журы прэміі імя Ежы Гедройця за 2023 год. 




Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Выстава Міхаіла Ляўковіча «Пачуццё прыналежнасці» ў Мінску

27.08.2026 18:00 - 18.10.2026 17:00 арт-гасцёўня «Высокае месца» (вул. Герцэна, 2а)

Майстар-клас па лінагравюры на тканіне ў Мінску

29.08.2026 (13:00 - 15:30) галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Фестываль водных ліхтарыкаў у Гродне

04.09.2026 (21:00 - 23:00) парк Жылібера (Швайцарская даліна)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ