Анлайн-прэзентацыя беларускага перакладу кнігі «Што робяць пачуцці?»

24.10.2024 17:00 - 19:00 анлайн Бясплатнае



У чацвер, 24 кастрычніка, у межах цыклу «Санаторый пад клепсідрай» адбудзецца анлайн-сустрэча польскай пісьменніцай Цінай Азевіч і прэзентацыю беларускага перакладу яе бестселера «Што робяць пачуцці?»







Дата: 24 кастрычніка

Час: 17.00 (час мінскі, гэта 16.00 па Варшаве і 17.00 па Вільні)

Месца: старонка «Прасторы польскай культуры» 


У прэзентацыі, акрамя аўтаркі, удзельнічаюць перакладчыца Марыя Пушкіна і выдавец Андрэй Янушкевіч.


«Што робяць пачуцці?» — гэта дасціпная і душэўная кніга пра тое, што адбываецца ў свеце пачуццяў (і не толькі). 

Радасць, гонар, захапленне, гнеў, трывога, страх... Нам усім знаёмыя гэтыя і многія іншыя пачуцці. 

Але ці ведаем мы, што яны робяць у вольны час? Цяпер нарэшце можна гэта ўбачыць.



 Вось што абмяркуюць:

 Чытанне як тэрапія: гісторыі на памежжы літаратуры і псіхалогіі; 

Як пачуцці «зрабіліся» літаратурнымі героямі? 

За што дарослыя любяць дзіцячыя кнігі? 

Ці адрозніваюцца «дзіцячыя» і «дарослыя» рэакцыі?

 Як «дзіксы» сталі «пачуццямі», а пісьменніца сустрэлася са сваёй ілюстратаркай? 

Што робяць выдаўцы для сваіх аўтараў (і аўтарак)?

 Калі пішуцца працягі: бестселер як пачатак кніжнай серыі. 

Хто хоча атрымаць паштоўку шчасця? 




Проста далучайцеся да трансляцыі на старонцы «Прасторы польскай культуры» ў прызначаны час.






Вам можа быць цікава

Выстава «Мастакі еўрапейскага авангарда» ў Віцебску

25.06.2026 10:00 - 30.08.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава Аляксандра Шапо «Партрэт сучасніка» ў Мінску

23.07.2026 16:00 - 15.08.2026 19:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Літаратурны пленэр па апавяданні Васіля Быкава ў Ждановічах

22.08.2026 (14:00 - 16:00) Філіял «Музей-дача Васіля Быкава» (вул. 6-я Дачная, 62)

«Страшна і смешна» ў Вільні

22.08.2026 (17:00 - 19:00) Беларускі дом у Вільні (Vilniaus g. 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ