Анлайн-прэзентацыя электроннай кнігі «Kupalaucy: Kuo vadis?»

27.12.2022 20:00 - 21:00 анлайн Бясплатнае

У аўторак, 27 снежня, каханенькія-родненькія Купалаўцы прэзентуюць электронную кнігу «Kupalaucy: Kuo vadis?», заключную частку комплекснага беларуска-нямецкага праекта «Kupalaucy: Kuo Vadis?»



Дата: 27 снежня

Час: 20.00 (час мінскі)

Месца: платформа webex 


Гэта зборнік з трох новых п’ес на беларускай мове і ў перакладзе на нямецкую мову:

«Шэпт» Сяргея Лескеця;

«Гiсторыя ўцякачкі. Я вярнуся?» Ганны Златкоўскай;

«Свята кабана» Аляксандра Чарнухі.


Напісаныя яны на аснове літаратурнага матэрыялу і кніг гэтых аўтараў.

Розныя па рытме і тэматыцы, п’есы адлюстроўваюць, з аднаго боку, хвалюючыя сёння беларусаў пытанні, а з другога, раскрываюць універсальныя тэмы: містыка i пошук каранеў, цяжкі досвед міграцыі, і абсурднасць закасцянелай бюракратыі.

Акрамя таго, у зборнік уключаны аўтарскія эсэ, напісаныя нямецкімі і беларускімі спецыялістамі ў сферы тэатра, прысвечаныя тэмам тэатра ў крызісе, беларускага тэатра ў выгнанні, досведу міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы мастацтва.


То далучайцеся да прэзентацыі ў адмысловы час па спасылцы!





Вам можа быць цікава

Выстава "Палка" ў Мінску (12+)

07.03.2026 09:00 - 10.05.2026 19:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Выстава «Віцебск у лініях Давіда Якерсона» ў Віцебску

17.03.2026 10:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава «Цяжкасці перакладу» ў Мінску (6+)

11.04.2026 17:00 - 24.05.2026 17:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ